[еРадыё] Новы вядучы + Інтэрв'ю з ZmicerU

Day 2,002, 00:25 Published in Belarus Belarus by ZmicerU

Сустракайце папаўненне ў камандзе Беларускай службы еРадыё! Valentinych
- новы вядучы. І сёння ў 21.00 па менскім часе (22.00 па маскоўскім) ён правядзе свой ​​першы эфір - інтэрв'ю з ZmicerU. У эфіры адказы на пытанні аб становішчы партыіі Нацыянальны Фронт, аб вылучэнні Бутара кандыдатам у прэзідэнты, аб БРСМ і іншым. Падчас эфіру вы будзуце мець магчымасць задаць свае пытанні.

Мовы эфіру - беларуская і руская.

Эфір адбудзецца тут (клікні).

Запрашаем!



Шмат падзей адбылося ў Беларусі за год. І заўсёды партыя Нацыянальны Фронт прымала актыўны ўдзел у вызначэнні далейшага лёсу краіны. НФ - гэта партыя, якая змяніла гісторыю еБеларусі. НФ - гэта партыя, якая падарыла краіне мноства выдатных людзей. НФ - гэта партыя, якая "ўзгадавала" у сабе дзве буйныя партыі з ТОП-5...

А што цяпер? Так, мы яшчэ першыя ў спісе партый, але галасаванне на выбарах у Кангрэс не дало нам перамогі. Мы ахвяравалі сабой, каб не дапусціць ТО ў Кангрэс , раскідаўшы нашых партыйцаў па розным партыям.

Трэба нешта рабіць.

Партыйная праца. Трэба аднавіць партыйную працу: артыкулы, віктарыны, раздачы. Трэба запрашаць маладых і перспектыўных гульцоў у Раду НФ, каб яны атрымлівалі досвед працы ў камандзе, выканання заданняў.

Пошук ідэі. Мы страцілі нашу ідэю. Ідэю, якая рухала нас, натхняла. Мы дасягнулі таго, за што змагаліся. Трэба паставіць перад сабой новыя мэты, не менш грандыёзныя чым раней.

Кангрэс. Трэба больш адказным падыходзіць да фарміравання партыйнага спісу на выбарах у Кангрэс. Недзе трэба даць дарогу зарэкамендавалым сябе пачаткоўцам.

А што ж трэба яшчэ? Тваё жаданне! Твая актыўнасць! Твая творчасць!

Выходзь з спячкі! Уступай у нашу каманду! Галасуй за перамены!

ZmicerU