[Husaria] Адкрываем набор новых байцоў [BE]

Day 1,976, 10:33 Published in Belarus Belarus by Jan Karal Chadkievicz


Музычная тэма

Крылатыя Гусары - напэўна, самыя апазнавальныя і вядомыя ваяры Рэчы Паспалітай. Адзін толькі іх выгляд у поўным узбраенні, апранутых у леапардавыя або мядзведжыя шкуры і шолах крылаў, якія развіваюцца на ветры, выклікаў страх ў сэрцах падданых і шведскага караля і расейскага цара і турэцкага султана і казакоў Хмяльніцкага.

Ян Караль Хадкевіч Гетман Вялікі Літоўскі і сын Беларусі, у бітве пад Кірхгольмам разграміў 11 000 шведаў, маючы толькі 4000 крылатых гусар.


Я. К. Хадкевіч у бітве пад Хоцінам

Крылатыя гусары прынеслі яшчэ шмат перамог нашай айчыне, напрыклад перамогу над Асманскай Імперыяй у Хоцінскай Бітве ў хаўрусе з запарожцамі, або перамогу над расейска-шведскім войскам пад Клушынам.

Наш атрад створаны, каб уславіць гэтыя падзеі ў еСвеце і аднавіць былую славу гусар.

Калі Бог з намі, то хто супраць нас? (Лозунг Рэчы Паспалітай).



І зараз атрад Husaria Belarus адкрывае набор новых байцоў.

Трохі пра нас:

Наш атрад з'яўляецца філіяй польскага MU Husaria. У першую чаргу мы пазіцыянуем сябе як беларускі атрад і супрацоўнічаем з Міністэрствам Абароны, гэта значыць што ў выпадку вайны ў Беларусі, наш прыярытэт заўсёды будзе ў бітвах за Беларусь.
У звычайны жа час, мы змагаемся разам з асноўнымі падраздзяленнямі атрада. У асноўным гэта бітвы з удзелам Польшчы ці краін альянсаў TWO / CoT. Забаронены ўдзел у бітвах супраць Украіны.


PvP рэйтынг Беларусi



Уступіўшы ў наш атрад, вы атрымаеце:

* Цёплая і прыязная абстаноўка.
* Добрае забеспячэнне: забеспячэнне зброяй на штодзённыя дэсанты; вяртанне 120% танкаў калі б’еце па загадзе польскага атрада.
* Удзел у самых эпічных і важных бітвах еСвету, вы будзеце назіраць, як арганізаваны ўдар, у патрэбны момант, змяняе зыход бітвы.
* Выкарыстанне самых новых і дасканалых метадаў, як атрыманне загаду праз скрыпт або выкарыстанне сэрвісу egov4you.



Умовы прыёму ў атрад:

1. Грамадзянства Беларусі.
2. Валоданне мовамі: беларуская / руская / украінская. Валоданне польскай вітаецца, але не з'яўляецца абавязковым.
3. Актыўнасць: магчымасць заходзіць у гульню 2 разы на дзень або больш.
4. У атрад прымаюцца байцы 1-4 дывізіёнаў.
5. Нашэнне атраднай формы. Не забаронена стварыць самому сабе унікальны аватар з сімволікай атрада.


(Клiкабельна)

Стасункі адбываюцца праз форум(беларускi цi польскi), IRC канал (агульны атрадны) і скайп-чат (толькі беларускага філіяла).



Трохі аб тым, як мы ваюем:

Кожны вечар праводзяцца дэсанты з выдачай q7 зброі. Для атрымання забеспячэння вам трэба быць анлайн і знаходзіцца ў skype-чаце.

Час правядзення дэсантаў: 21:00(± паўгадзіны )па Менску.

Часам дэсанты будуць праводзіцца супольна з дружалюбным нам атрадам eGUARDs. На мінулым тыдні ў нас ужо быў станоўчы досвед супольных дэсантаў за Эстонію.



Апроч таго, ёсць магчымасць ваяваць супольна з польскім атрадам. Для гэтага трэба ўсталяваць адмысловы скрыпт і зарэгістравацца на сэрвісе egov4you. У дадзеным выпадку, вам вернуць 120% ад выдаткаванай q7 зброі (гэта значыць, за 10 выдаткаваных танкаў вернуць 12). Падрабязней пра гэта можна пачытаць у адмысловым гайдзе.

Калі вы зацікавіліся уступленнем у наш атрад, напішыце мне PM.



Варыянты атраднай формы:


Менская харугва

Архангел Міхаіл для ўкраінцаў

Арол для палякаў

Астатнія варыянты атраднай формы можна ўбачыць тут. Апроч таго, можна зрабіць асаблівы варыянт формы для сябе. За гэта дзякуй капітану атрада і дызайнеру - iLeks.