ПАЛІТЫЧНЫЯ МУЛЬТЫ

Day 1,821, 07:06 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

АРЫГІНАЛ АРТЫКУЛУ - POLITIČKI MULTIJI - ВОЎТ+ШОЎТ
АЎТАР ПЕРАКЛАДУ: Kryvich

Ствараюцца сябрамі розных партый для таго, каб:
1) павялічыць колькасць сяброў партыі, затым каб партыя ўвайшла ў ТОП-5 партый у краіне
2) галасаваць на прэзідэнцкіх, парламенцкіх ці партыйных выбарах
3) уступіць у варожую партыю і ўзяць над ёй кантроль - перахоп кантролю партыяй (PTO)
4) мець «пра запас», і актывіраваць у выпадку неабходнасці, для дасягнення агучаных мэтаў.

ДЫК ШТО ТАДЫ РАБІЦЬ, КАБ ПАЗБАВІЦЦА АД ІХ?

Мы? Мы нічога не можам. Але могуць адміны. На жаль выдаленне або перманентны бан - не варыянт. Я адпраўляў запыт са спасылкамі на старонкі гульцоў, якія ўсе былі 13-га ўзроўню (неабходны ўзровень для галасавання або ўступлення ў партыю), ня мелі фатаграфій, фрэндаў і не былі чальцамі ваеннага атрада. І ўсе яны былі сябрамі палітычных партый. У некаторых з іх нават былі нейкія выпадковыя імёны, накшталт "tysygdgfhghdfh". На жаль гэта не спрацавала. Не было бану. Мы можам доўга абмяркоўваць прычыны, але факт застаецца фактам, што ні адзін з іх не быў заблакаваны.

ТАК ШТО Ж РАБІЦЬ?

Адміны могуць унесці некаторыя змены ў палітычны модуль. Якія менавіта змены, пакідаю гэта ім. Яны лепш ведаюць якое рашэнне найбольш падыйдзе і якія змены яны гатовыя зрабіць.

Я толькі прапаную некаторыя з маіх ідэй, і запрашаю ўсіх прыняць удзел у абмеркаванні. Мы абмяркуем усе вашы і мае ідэі, каб дасягнуць нейкай канчатковай прапановы. І з гэтай прапановай я звярнуся да адмінаў праз тыкет, дадаўшы спасылку на гэты артыкул. Было б добра, калі б вы маглі прадставіць свае ідэі на англійскай мове, каб шчэ больш людзей мелі магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні. Акрамя таго, каб гэта акцыя дасягнула поспеху, мы павінны пераканаць адмінаў, што гэтую ідэю падтрымлівае велізарная колькасць гульцоў па ўсім свеце ...

1) Магчымасць уступаць у палітычную партыю ці галасаваць не павінны прадастаўляцца гульцу да дасягнення ім / ёю 25-га ўзроўню. Гэта зрабіла б немагчымым стварэнне мульта для выкарыстання ў палітычных мэтах за якую-небудзь гадзіну. Такім чынам можна перашкодзіць шматлікім гульцам ствараць палітычныя мульты, бо гэта будзе вымагаць шматлікіх дзён актыўнай гульні для дасягнення патрабаванага ўзроўню. З іншага боку, любы хто стварае сапраўдны профіль не будзе супраць пачакаць некалькі дзён, каб атрымаць доступ да палітычнага модулю. У любым выпадку, большасць гульцоў і так не адразу разумее як працуе е-палітыка.

2) Гулец не павінен атрымліваць права галасаваць за прэзідэнта партыі адразу пасля ўступлення ў партыю. Ён / яна павінны атрымліваць гэта права толькі пасля 15 дзён бесперапыннага знаходжання ў партыі. Гэта зробіць нашмат цяжэй захоп кантролю над партыямі (PTO).

3) Грамадзянам, якія не трэніраваліся і не працавалі мінімум 15 дзён на працягу апошніх 30 дзён не павінна быць дазволена галасаваць ды ўступаць у партыі.

4) схаваць колькасць аддадзеных галасоў на выбарах - гарантавана меншая колькасць мультов будзе задзейнічана падчас выбараў.

ЯК ВЫ МАГЛІ Б ДАПАМАГЧЫ?

1) Як я ўжо тлумачыў, калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаванні маіх і вашых ідэй праз каментары.

2) ВОЎТ, ВОЎТ, ВОЎТ! Разам з колькасцю (і якасцю) вашых каментароў, колькасць галасоў, надасць больш вагі гэтаму артыкулу і майму тыкету, што неабходна для звароту і станоўчага адказу адмінамі.

3) ШАЎТ, ШАЎТ, ШАЎТ! Важней звярнуцца да замежных фрэндоў, каб артыкул распаўсюджваўся па ўсім е-свеце! Я праплаціў 600 галасоў для гэтага артыкула, каб ахапіць як мага больш людзей у еСербіі для пачатку. Я папрашу адмінаў праігнараваць гэтыя 600 галасоў, але гэта не будзе мець значэння, бо я не працягну пакуль колькасць галасоў не пераваліць за 5-10 тысяч! Я ведаю, гэта можа быць зроблена! Гэтая кампанія будзе, безумоўна, будзе працягвацца значна больш, чым 48 гадзін.

Вялікі дзякуй за ўвагу і давайце біць гэтых мультоў!