[СP] - Падзяка ваярам за неверагодны поспех
M.Windu
Добры дзень, паважанае спадартсва!
Сёння ў артыкуле я хачу падзякаваць нашым ваярам за сапраўды вялікую дапамогу Беларусі падчас спаборніцтваў "Нацыянальны Шчыт - 2".
Нашая краіна дасягнула 8 месца ў спаборніцтвах! Але пры гэтым дзяржава ставіла на першы план інтарэсы нашага альянсу, і нездарма. Вельмі прыемна было бачыць максімальны ўзровень узаемадзеяння і ўзаемадапамогі падчас аднаго ці другога раўнда, калі ваяры ляцелі ў Аргенціну і змагаліся за ўтрыманне яе калоній - як латвійскіх, так і эстонскіх; змагаліся супраць агрэсіі з боку Кіпра, спрабуючы ўтрымаць апошнюю вобласць у Ізраіле; дапамагалі кожнай краіне, якой была патрэбная дадатковая падтрымка.
"Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго". Гэты прынцып быў абраны Беларуссю, калі краіна стала адной з сясцёр альянсу ASTLET (Asteria+LETO). Мы добра бачылі ваяроў нашага альянсу падчас бітваў па МРР. Мы змагаліся за іхнія тэрыторыі, яны - за нашыя. На гэтым прынцыпе і заснаваны альянс ASTLET.
Нельга не адзначыць і добрае разуменне паміж ваярамі ў самой краіне. Амаль кожны дзень беларускія жаўнеры ведалі, дзе, каму, а галоўнае калі патрэбна быць на месцы і "заліцца", як за сяброў, так і за сваю Радзіму. І калі Беларусь знаходзілася "на мяжы" (11 ці 10 месца), вайсковыя атрады зрабілі амаль немагчымае - ўсе разам неслі Беларусь да перамогі.
Добрым учынкам можна і патрэбна лічыць запрашэнне турэцкіх вольных салдатаў у Беларусь. Іх рашэнне не было палітызаваным, яно не пагражала знешняй палітыцы Беларусі. Турэцкія салдаты ехалі для дапамогі свайму сябру, які жыве ў Беларусі. Таму ваярам з Турэччыны асобная падзяка!
* (c) tipolog.livejournal.com
Ваяры Беларусі! Вы змагаліся як сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы! Вы паказалі Новаму Свету, што дзяржава можа зрабіць такое, чаго ад яе не чакаюць. Ведайце: вы - той падмурак, на якім і будуецца незалежнасць, поспех і любоў да Беларусі! Без вас, паважанае спадартва, Беларусь не была б такой, якой яе бачаць цяпер. Слава Рэспубліцы Беларусь!
Дзякуй за ўвагу! Да наступнай сустрэчы!
Прэзідэнт Беларусі,
Eugene Just II
Comments
Pertamaxx secured.
Пакуль два воты.
[removed]
Ну ты б напісаў колькі голду сабрала краіна, колькі прап'ем адразу, а колькі да наступнае гулянкі пакінем.
Спадар Зміцер,
У мінулым артыкуле я пісаў пра планаванне бюджэту. Зараз вядзецца паўторны падлік сродкаў, якія спатрэбяцца ў красавіку.
Спадар Джаст, усё ж хацелася б пабачыць тую лічбу, што краіна зарабіла, а ня тую, якую вы плянуеце змарнаваць.
- 100% -> 250 Gold
- 125% -> 100 Gold
- 150% -> 200 Gold
- 200% -> 300 Gold
- 300% -> 400 Gold
- 500% -> 500 Gold
сложи плиз сам, с утра голова ещё не варит. мы 729% сделали
дзякую, але хлеб я ўжо ў аптэцы купіў :3
Жыве!
Добра, добра...
V
Неплохо получилось🙂
vvv
о7
Считаю, что нужно установить прозрачную отчётность по бюджету, чтобы каждый мог увидеть расходование голда. А то голд с прошлого турнира израсходовали непонятно как.
Vote
Жыве Беларусь!
Ў
300 голд, змарнаваных на энергетыкі павольна перацяклі з маёй кішэні ў кішэню дзяржавы.
Можна было бы персанальна адзначыць першую тройку ці пяцёрку ў артыкуле хаця б. Народ павінен ведаць герояў.
o7
\o
8 - гэта сапраўды файна!
добра!
o7
Выдатна!
Voted. o7
Добры артыкул
07
we did it! Thanks to Serbian, Azerbaijani, and Turkish friends
+V