[Kurochkina pravda] Інтэрв'ю з Ignis Nativus

Day 4,631, 01:42 Published in Belarus Belarus by Kris Drawing
The Halcyon Symphony









Kris Drawing
Як даўно ты тут?

Ignis Nativus
Я гуляю з 2015, змяніў шмат акаўнтаў, зараз гуляю з Ignis Nativus
https://www.erepublik.com/en/citizen/profile/2348218

Kris Drawing
Заўсёды гуляў за еБеларусь?

Ignis Nativus
Гуляў за Ўкраіну (2016 год), Чэхію (2019 год), большасць часу гуляю за Беларусь.

Kris Drawing
У 2015-м, калі ты з'явіўся ў еСвеце, што адбывалася ў еБеларусі? Хто тады гуляў?

Ignis Nativus
З таго што памятаю, Беларусь часта змяняла альянсы, былі прэзідэнты замежнікі - нават украінец Igoreckk.
Былі срачы паміж Бутарам, нацыяналістамі ды рускімі. Беларусы змагаліся як за Беларусь так і за Латвію-Літву супраць Беларусі.
Усё прыкладна як і зараз, розніца толькі ў тым, што зараз адбылася адкрытае ТО групай Форнока.
Але срачы беларусаў з беларусамі тое, што застаецца нязменным.
Нагадаю, што ў 2015 яшчэ не было СгС.

Kris Drawing
Можаш вызначыць асноўныя прычыны сварак паміж беларусамі?

Ignis Nativus
Вядома ж, усё як у рэальным жыцці. Частка беларусаў схіляецца ў бок Расеі, а нацыяналісты - ў бок Літвы ды Польшчы. Той, хто больш моцны ў ваенным ці палітычнам плане, той і перамагае. Таксама ёсць і нейтральныя гульцы (мая хата з краю).

Kris Drawing
Калі з'явілася СгС ?

Ignis Nativus
Дакладна не памятаю. Здаецца ў 2016м.


Kris Drawing
У чым заключалася іх палітыка на твой погляд?

Ignis Nativus
Беларусь перадусім. Ксенафобія ды барацьба з іншадумствам.
Але ж, варта прызнаць, што яны мелі рацыю. Сгс змаглі пабудаваць моцную Беларусь, якую баяліся расейцы ды латышы.

Kris Drawing
З дапамогай ботаў?

Ignis Nativus
Такі быў час, што ботаў стваралі ўсе. Хто для эканомікі, хто для палітыкі. СгС не першыя і не апошнія хто гэтым займаўся.
У нас амаль не было данацераў.

Kris Drawing
Зараз такое не магчыма?

Ignis Nativus
Зараз гэта не мае сэнсу. Любы туклікер зарабляе па 10 голд на дзень працуючы на працы. А боты вельмі хутка ідуць у бан.
Да прыкладу - ўсе боты, якія выдалі паспарты тошнікам у 2019, забаненыя.

Kris Drawing
СгС скончылася, калі ўсіх забанілі?

Ignis Nativus
Не, яны толькі ўзялі паўзу. Як мы бачым зараз усе асноўныя дзеячы СгС вярнуліся.

Kris Drawing
А што было ў перыяд паўзы?

Ignis Nativus
Нічога. З 2017 па восень 2018 я заходзіў толькі каб пампаваць сілу ды працаваць.
Потым я выйграў выбары, стаў прэзідэнтам, а потым дыктатарам. У студзені 2019 я хацеў зрабіць трансфер улады, размаўляў з лідарамі партый, але ніхто не пажадаў кіраваць краінай пасля мяне. У выніку пасіўнасць беларусаў прывяла да ТО.



Kris Drawing
Што там за ТО было?

Ignis Nativus
Напрыканцы студзеня - пачатку лютага 2019 з’явілася шмат ботаў. Спачатку я ня ведаў хто гэта, але потым высветлілася, што гэта група Форнока, група Снежка ды латышы.
У групе Форнока былі сам Форнок, Юнец ды Воватсс. У групе Снежка - валацугі з Расеі. Латышы забаніліся.
Пасля я з’ехаў у Чэхію ды не гуляў за Беларусь да студзеня 2020. Але я быў у агульным чаце з Форноком, Снежком, мяне дадалі да дзяржаўнай праграмы авіатараў. Час ад часу ваяваў у некаторых войнах.

Kris Drawing
Што за македонскае ТО ?

Ignis Nativus
Я не валодаю інфармацыяй калі яно з’явілася і калі знікла (ці не знікла).

Kris Drawing
Як ты ставішся да цяперашняй сітуацыі ў еБеларусі ?

Ignis Nativus
Цяперашняя сiтуацыя вельмі дрэнная. Мы маем рэваншыстаў - тошнікаў, якія прыйшлі да ўлады ды хочуць адбяліць Форнока. Вельмі балюча бачыць, што некаторыя беларусы пайшлі працаваць міністрамі. Cупраца з ТО = падтрымка ТО.
Я адразу папярэджваў, што латышы здраднікі, а пакуль улада належыць сябрам Форнока, нічога добрага не атрымаецца.

Kris Drawing
У цябе ёсць план па барацьбе з ТО ?

Ignis Nativus
План досыць просты - запрашаць у гульню новых беларусаў ды працаваць з тымі, хто ўжо гуляе, выводзіць з тукліку.

Kris Drawing
Ты гатовы гэтым займацца ?

Ignis Nativus
Займаюся гэтым апошнія 3 месяцы.


Kris Drawing
Тваё жыццё ў рл, ўплывае на гульню?

Ignis Nativus
Складанае пытанне. Калi я быў малады ды недасведчаны, паводзіў сябе па-іншаму, як у жыцці так і ў гульні. Нарабіў шмат памылак, за якія зараз сорамна.

Kris Drawing
Можаш распавесці падрабязней ?

Ignis Nativus
Што тычыцца ерепабліка - не умеў гуляць у калектыве, слухаць іншых, болей дасведчаных гульцоў. Біў супраць загадаў МО напрыклад. Бегаў з адной партыі ў іншую.
А ў рэальным жыцці часта мяняў месца жыхарства, сяброў ігд.

Kris Drawing
Адносіны з якімі краінамі ты лічыш найбольш карыснымі для еБеларусі?

Ignis Nativus
У свеце апошніх падзей, трэба з павагай ставіцца да суседзяў. Звяртаю ўвагу на пабудову добрых адносін з Польшчаю, Украінаю ды Расеяй. Спадзяюся, што ўкраінцы перахварэюць ды будуць паважаць беларусаў ды наш выбар, як гэта было шмат гадоў назад. З Літвой і Латвіяй сябраваць не атрымаецца, але быць нейтраламі мы зможам.

Kris Drawing
Табе не здаецца, што ў гэтай гульні, важней за ўсё ўзаемаадносіны гульцоў ?
А не выгадныя арэнды рэгіёнаў, і іншыя рэсурсныя нешцякі.

Ignis Nativus
Згодны, узаемаадносіны важней за рэсурсы. Нажаль Форнок не разумеў гэтага, таму ў нас такая дрэнная рэпутацыя.
Але ж ніхто не мае права казаць нам, з кім мы павінны сябраваць, а з кім не. Гэта выбар беларусаў, а не кагосці іншага.


Kris Drawing
Цябе не напружвае, што расейцы кпяць з нашай мовы, пад артыкуламі ?

Ignis Nativus
Калi я падпісваў дамову арэнды з Расеяй, дамова была на двух мовах - беларуская ды ангельская. З моўнай версіі ніхто не кпіў. Можа праблема ў іншым?

Kris Drawing
Расійські тролі павінны быць раскрытыкаваныя актыўнымі гульцамі. Але гэтага не адбываецца.

Ignis Nativus
Пагаджуся, але калi іх ніхто не крытыкуе, значыць усіх гэта задавальняе.

Kris Drawing
Што цябе трымае ў гэтай гульні?

Ignis Nativus
Старыя сябры. Гэта як сацыяльнае сеціва.

Kris Drawing
Дзякуй табе за адказы, і што пагадзіўся даць інтэрв'ю.
Нарэшце мы з табой пазнаёміліся.

Ignis Nativus
Узаемна.