[4Lines] "Апошні золак"©
belriot
"Калі дзяржава пачынае забіваць, яна заўсёды называе сябе Радзімай" © А.Стрындберг
"Калі злы пан галосіць недарэчна;
"А дзе ж падзелісь нашы салаўі?"
казаць услых калі ўжо небясьпечна -
сабе ты, братка, толькі ўяві:
апошні золак па-над цёмнай вёскай
імкнецца пазмагацца зь цішынёю,
ды робіцца такой патрэбнай коскай
цудоўны сьпеў (не голасам - душою!)
у сказе, што гучнее з кожным уздыхам
калісь нямых, глухіх, сьляпых людзей!
Той сьпеў жалобны болей ужо ня сьціхне
ў віры "застабіленых" падзей!"
Усе песьні, братка, - маляўнічы помнік
тым, хто не здолее больш плакаць, цалаваць...
Дасі цяпер, безЫменны вандроўнік,
дзяржаве тое права - забіваць?! © belriot
Comments
перший
Belriot, честно - я в офигее. Круто же!
Вот.
Вот.
Вот.
Вялікі дзякуй! Вельмі прыемна!
кстати, интересуюсь, - Стриндберга не в ЕГУ читал? ))
Не. Дома 😉 Так сказаць, самаадукацыя 🙂
выдатна)
Дзякуй!
Ў! Вельмі крута!
Дзякуй!
V
талант
Вялікі дзякуй Вам!
ў!
Неяк сумна. Аўтар, пішы пра шчасце!
V
у часопіс ''Бярозка'' !!!
ў