[4Lines] Цішыня.
belriot
"Маўчы, калі жадаеш, сябар...
Хай гукі пахавае сорам,
які мы позіркам адорым,
а потым скажам: "Гэта хабар!"
Маўчы, калі ўжо забыўся
на водар дзён мінулых п'яны.
Мой, мабыць, дух укрыжаваны
ў тваім Лангіне памыліўся?!
Маўчы ўжо лепш, калі нягеглы
крумкач твой лёс схаваў за морам!
Нажаль, агульная прастора
сквалела, бы сухая цэгла...
Маўчы, прашу! Хай успаміны
агнём ірвуць нязграбны розум;
гадзіны хай у сьметнік возяць
абсечаныя сноў галіны." © belriot
Comments
V!
Ў. Крутацень 🙂
Дзякуй вялікі!
Добра.
Вялікі дзякуй!
ў
V
Хорошо пишешь. Только все время тебя пожалеть охота, будто большой мальчик плачет. Беспокоит меня это.
Не хвалюйся надта. Усё ж добра! 😉
vvv