Мая праграма
Mr.Guselnikov
Дзень добры, паважаныя сябры!
5 лiстапада адбудуцца чарговыя прэзiдэнцiя выбары. Я другi раз за сваё е-жыццё збiраюся прымаць удзел у такога роду спаборнiцтве. Таму неабходна акрэсліць асноўныя накiрункi плануемай маёй дзейнасцi i майго кабiнета мiнiстраў
Такiм чынам, па парадку.
Некалькi слоў пра сябе.
Большая частка гульцоў мяне добра ведае, бо граю ўжо з лiшкам 2 гады. За гэты час, чым я тут толькi не займаўся. Канешне, як i ў большасцi, спачатку займаўся развiццём свайго персу. Потым, ужо раззнаёмiўшыся , стаў прымаць актыўны ўдзел у сацыяльным жыццi еБеларусi. Упершыню з працай мiнiстэрстваў блiжэй пазнаёмiўся у снежнi 2012 года, калi дапамагаў Яну (Гiене Блэк) падчас яго прэзiдэнцва. Працаваў намеснiкам Мiнiстра Iнфармацыi. З цягам часу ўжо стаў займаць пасаду Мiнiстра Iнфармацыi. Давялося папрацаваць i намеснiкам Мiнiстра Абароны, а потым i Мiнiстрам Абароны. Працаваў амбасадарам у еБаўгарыi i еЧарнагорыi. Прымаў удзел у прэзiдэнцiх выбарах. Шмат з кiм з гульцоў давялося папрацаваць, з некаторымi маю добрыя сяброўскIя адносiны. Давялося таксама ўваходзiць у склад каманды, што пераводзiла гульню на беларускую мову.
Цяпер што датычыцца праграмы, з якой я iду на выбары.
Пачнем з кабiнету мiнiстраў:
Мiнiстр замежных спраў - yoskyyyyy
Мiнiстр Адукацыi – ZmicerU
Мiнiстр Iнфармацыi – Spadar Dubouski; намеснiк мiнiстра – Gramadzyanin z Vorshy
Мiнiстр Фiнансаў – pan Lisowski; намеснiк – Pan Ales Bu
Мiнiстр Абароны – simust2
Прадстаўнiк краiны ў альянсе LETO - yoskyyyyy
Ну а цяпер уласна па праграме.
Ваеннае становiшча. Асноўная задача для нас – гэта забеспячэнне наяўнасцi кангрэса на наступны месяц (снежань). Будзем намагацца захаваць еБеларусь на мапе i паспрабуем павялiчыць колькасць рэгiёнаў. Будзем працягваць дапамагаць хаўруснiкам у iхнiх вайсковых кампанiях, а таксама пiльнаваць становiшча ў балтыйскiм рэгiёне.
Альянс i хаўруснiкi. Працягваем быць актыўнымi чальцамi альянсу LETO i ўзаемадзейнiчаем з альянсам Asteria. Працягваем падтрымлiваць больш цесныя адносiны з еСербiяй, еАргентынай, еБразiлiяй, еРумынiяй, еКанадай, еЧэхiяй, еЧарнагорыяй. Будзем працаваць над працягам некаторых існуючых МПП і павелічэньнем пакета дамоваў.
Ваенная моц краiны. Мiнiстэрства Абароны пры цесным узаемадзеяннi з Мiнiстэрствам Фiнансаў правядуць выдачу крэдытаў для насельнiцтва. Крэдыты будуць выдавацца на паляпшэнне трэнiровачных пляцовак. На гэтую справу будзе вылучана каля 200 голд.
Астатнiя мiнiстэрствы. Ад астатнiх мiнiстэрстваў патрабуецца сваечасова забяспечваць насельнiцтва iнфармацыяй, праводзiць конкурсы для павышэння актыўнасцi насельнiцтва, падтрымка маладых пачынанняў, забеспячэнне гульцоў падчас важных баёў зброяй i ежай, штотыднёвая дапамога пачаткоўцам. Падрабязней абавязкi мiнiстраў будуць абмеркаваны ў чаце ўрада.
Асобна хачу выразiць падзяку партыям, што падтрымалi мяне. Паспрабую не расчараваць вас.
Аб’ява для насельнiцтва (асабiста для пачаткоўцаў). Калi ёсць гульцы, якiя жадаюць дапамагчы мiнiстрам цi прыняць удзел у жыццi якога-небудзь мiнiстэрства, пiшыце мне цi напрамую да мiнiстра, справа якога вам найбольш цiкава.
I апошня, але не па значэнню. У пачатку лicтапада мы адзначаем Дзяды. Гульня гульнёй, але раю вам сесцi дома з роднымi ды ўспамянуць продкаў добрым словам, аддзячыць iх за ўсё, што яны зрабiлi для будучынi, для захавання нашай з вамi культуры.
На гэтым у мяне ўсё, спадзяюся яшчэ ўбачымся! 🙂
Comments
Зычу перамогі і ўдалага тэрміну 😉
У! Предвыборка!
Ў
v
v
ў
есть программа- вперед
А чаго пра Украіну забыўся? Тут шмат сяброў ёсць😉 А так - поспехаў і перамогі 😉
Не забыўся 🙂 Чуў пра праект Украiна_Беларусь-Грузiя. Азнаёмлюся, будзем распрацоўваць.
Цудоўна 🙂 Для такой справы сама ў МЗС папрашуся каб дапамагаць 😁
Успехов!
p.s.
в том числе и с выполнением программы
приведддд
ку
Лучше чем по БТ/ОНТ.
Ахах! 🙂
выдатна
Вотед!
Бажаю успіхів!
Дзякуй!
ў
Ў добры шлях!
вотаю і падртымліваю
Ў! За тое, што знайшоўся жадаючы стаць прэзам.
среди латышей их целых 2 🙂
v
Опа ... апазіцыя якая ўтоена ненавідзіць лета, таксама руліць будзе? 😁)
Добры кандыдат.
Поспехаў!
дзякуй! 🙂
Добры гулец, лал
Ў!
Паспяховага тэрміну! У перамозе не сумняваюся!
И скажите мне, хто эти 7 уродов, которые не дали нам выбрать Вольверина презом единогласно?
Вольвер, ты през. Подписано.
Ягодкааааа, привет! Я скучал!!! 😉
o7