[Kurochkina pravda] Інтэрв'ю з belsniper

Day 4,632, 09:12 Published in Belarus Belarus by Kris Drawing





Kris Drawing
Як даўно вы ў erepubliк?

belsniper
Я зарэгістраваўся ў ерапабліку ў 2012-м годзе. Даведаўся пра гульню прачытаўшы артыкул на сайце адной нацыянальнай газэты. Як яны напісалі пра гульню, ой-яй-ёй, я увесь загарэўся, так мне захацелася пагуляць. Я ледзь дачытаў артыкул а гульне, кінуў маніторынг навін і вось ужо праз хвілінку пацьвярджаў рэгістрацыю акаўнта. Ужо на 15-й хвіліне майго жыцьця ў Новым Сьвеце я пагадзіўся з тым, што журналістам верыць нельга. Цяжка ўздыхнуўшы, спрабуючы выдыхнуць пачуцьцё прыкрасьці і расчараваньня... ведаеце, такое ж пачуцьцё, якое звычайна ўзьнікае, калі дзяўчына кліча цябе да сябе і кажа, што ў яе нікога няма дома, ты прыяжджаеш, а яна просіць цябе кран адрамантаваць. І вось з гэтым самым пачуцьцём я хацеў вылаганіцца назаўжды, але ў вока трапіў герб Пагоня які стаяў на аватарцы аднаго з гульцоў, а крыху ніжэй быў гулец з вянком на аватарцы і так мне стала цікава, чым тут усё скончыцца, што я вырашыў застацца і паназіраць за беларусамі. І не шкадую.





Kris Drawing
Гуляеце з перапынкамі?

belsniper
Я быў туклікерам да... здаецца, 2015-га, потым наступіў пэрыяд актыўнай гульні, але пра гэта ніжэй распавяду, а ў годзе 2017-м я прадаў родны аккаўнт і не заходзіў у ерепаблік аж да траўня 2020-га.

Kris Drawing
Як ваша рэальнасць адлюстроўваецца ў гульні?

belsniper
Усё вельмі проста. У рэальнасьці мой сьцяг – бел-чырвона-белы, мой герб Пагоня, мая мова – беларуская, і я вельмі хачу, каб Беларусь была моцнай, цывілізаванай і квітнеючай. Адпаведна і ў гульні я дапамагаю ў першую чаргу тым беларусам, якім блізкая мая пазыцыя і заўсёды падтрымаю тыя ідэі, мэты і крокі, якія, на мой погляд накіраваныя на ўмацаваньне еБеларусі і беларускага грамадства. Хацеў бы адзначыць, што РЛ гэта РЛ, а еРепаблік гэта еРепаблік. Калі гульцы еРасеі не паводзяць сябе адносна да еБеларусі так, як гэта робяць адзінаросы ў РЛ, то я гатовы гуляць і з рускімі гульцамі. І ў мяне не ўзьнікае нейкага пачуцьця здрады нацыянальных інтарэсаў з-за гульні. Але на жаль, шавінізм прэ ў камэнтах пад беларускімі артыкуламі і гульцы з еРасіі ніяк не спрабуюць прыструніць сваіх "імпэрцаў", не робяць ім заўваг, а ў бок беларусаў ляцяць фармулёўкі тыпу «нацыкі». А вось тут ужо ўнутры нешта закіпае.





Вельмі файнае пытаньне і тэма да абмеркаваньня, бо ўсё ж такі гэта тая гульня ў якую рэчаіснасьць зацягвае, як бы нам таго не хацелася.

Kris Drawing
Займалі высокую пасаду ў нашай екраіне? Або хочаце заняць 😉

belsniper
Не, ніколі небыў прэзыдэнтам, нават калі ўвялі модуль дыктатуры была мажлівасьць атрымаць медаль прэза пад дыктатурай, але я адмовіўся. Бо мы з Бутарам вельмі моцна ругаліся ў той перыяд і я не хацеў даваць яму аргумэнтаў. Зараз, я кірую такім аккам у якога няма мэдалі прэзыдэнта, дыктатара, трудыктара, таму я разглядаю такі варыянт, як балятавацца на прэзыдэнта, альбо аплаціць усталяваньне дыктатуры ў еБеларусі, калі дыктатура будзе патрэбная беларускім гульцам. Зараз у мяне ў РЛ няма столькі часу, каб займаваць такія пасады ў гульне да і няма такіх амбіцый. Але медалькі хочыцца.

Kris Drawing
Чаму ругаліся з Бутарам?

belsniper
Розны сьветапогляд і адпаведна рознае разуменьне гульні. І калі з іншымі гульцамі з таго ж СГС можна было весьці дыскусіі, то з Бутарам усё скочвалася ў слоўную «бойку» і вельмі хутка. Хачу адзначыць, што часам я разумеў, што Бутар меў рацыю і я лёгка гэта прымаў. Бутару ж прызнаць сваю няправасьць нялёгкая справа. Нягледзячы на тое многае добрае, што было зроблена Бутарам для еБеларусі, я лічу яго адным з тых гульцоў з-за якіх у еБеларусі так мала жыхароў. Замест таго, каб «прэсаваць» іншадумцаў і «сьпячых» у цёплым ватніку беларусаў, трэба было разьвіваць плюралізм і талерантнасьць, будзіць сьпячых і дапамагаць ім зьняць “ватнік”. Апошні яскравы прыклад – публічны наезд на Палтаўца ў камэнтах з непатрэбнымі абразамі. Буть Палтавец крыху слабей псыхалягічна – адным жыхаром у еБеларусі было б менш. Нагода падумаць усім і задумацца. еРэпаблік - гэта своеасаблівае люстэрка РЛ якое шмат чаго адлюстроўвае, насамрэч.

Kris Drawing
Якімі былі “залатыя гады” еБеларусі?

belsniper
На мой погляд ерепабліку не падыходзіць вызначэньне «залатыя гады», таму што мы ўсяго толькі можам бачыць, манеру гульні. Мне вельмі спадабалася гуляць пры так званым СГС. Залатыя гады? Не. Але як яны прыгожа гулялі...
Дзесьці ў 2015-м мне прапанавалі месца ў сельсавеце, хоць тады яшчэ і сельсавета ніякага не было. Проста сьцягвалі ў чацікі рэшткі гульцоў. У мяне былі вельмі кепскія адносіны з Бутарам і таму я адмовіўся. І хоць я небыў «пры справах» я атрымліваў розныя даручэньні. Дзяржаўнікі вырашылі праблему малалікасьці многоходовочкамі. І я ў першыню пачаў атрымліваць фан ад гульні пакінуўшы туклік. Праз нейкі час я зразумеў, што ерепаблік выходзіць далёка за межы механікі. Не ўсё запланаванае атрымлівалася, былі паразы. Але паразы гэта таксама эмоцыі, а акурат для эмоцый і ставаралася гэтая гульня.
Так напрыклад, відавочна, што мы не можам дэ-акупаваць рэгіёны, што б зрабілі дзяржаўнікі? Яны б выклікалі праблемы для краіны акупанта настолькі сур'ёзныя, што агрэсару было б проста не да выпіла еБеларусі. А дыверсіі рабіліся прыгожа, прадумана і кропкава.

Kris Drawing
А можна якую-небудзь гісторыю многахадовачкі?

belsniper
Я не магу быць канкрэтным, таму што нас будуць пілаваць да самай сьмерці гэтай гульні. Было да і было. Было даўно і ўжо не праўда. Што я магу сказаць – мы пранікалі ў чаты нашых ворагаў, каб ведаць іх планы адносна еБеларасі і ламаць гэтыя самыя планы. Для гэтых мэтаў нават мелі фейкавыя старонкі ў соцсетках каб не выклікаць сумневу пры дадньні да чата. Нанімаліся перакладчыкі, як зараз памятаю 2$ за 1000 знакаў. Аднойчы я атрымаў такое заданьне: зайсьці на акк у якога грамадзянства варожай краіны і напісаць топавым гульцам іншай варожай краіны што з задавальненьнем куплю скріны зь іх чатаў за сс. Адным стрэлам двух зайцаў забівалі. У ворагаў там у чаце скандал, тыпу што за лох педальны? І як можна быць такім дэбілам? І касыя погляды ў бок іншых нашых ворагаў, бо гэты далбаёб меў адпаведнае грамадства. А праз пару дзён, на выдадзены дзяржаўнікамі акк сталі пісаць варожыя гульцы, якія сядзяць ва ўрадавых чатах з гатоўнасьцьцю прадаваць скріны са свайго ж чата за сс або за пакі. Бо інфармацыя ўсё ж трапіла ў чаты і пайшла ў масы і хто хацеў заробіць валюткі альбо атрымаць пак, скарыстаў з нашай абвесткі. Вось такія спэцапэрацыі я любіў.





Куплялі аккі розных краін. І туклікалі іх. А калі трэба было зьдзейсьніць дывэрсію, ніхто ўжо і не памятаў, што акк быў калісьці прададзены. І ў цэлым з дапамогай беларускай кемлівасьці ў нас заўсёды былі ўсе рэгіёны, два з якіх здаваліся ў арэнду румынам, яшчэ на двух праводзіліся ТВ. Але самае сьмешнае, што я заўважаў, як румыны ўпісваюцца за еБеларусь у некаторых пытаньнях і здавалася б якая справа румынам да еБеларусі? Але ўсё ж факт г. зн. і па тым кірунку былі гульцы, якія працавалі і вельмі пасьпяхова. Вельмі шмат чаго вырашалі камунікацыі і сяброўства.

Kris Drawing
Чаму вы вырашылі пакінуць гульню ў 2017-м?


belsniper
Я атрымліваў задавальненьне ад гульні граючы па за мэханікай гэтай гульні. У 2017-м дзяржаўнікі зладзілі вялікі распродаж і раздачу акаўнтаў, пакінуў гульню і мой «начальнік», што прывяло да таго, што я страціў ўсялякую цікавасьць да гульні. Незадоўга да адыходу на пачын, мой «начальнік» перадаў мне ключы ад гэтае тушкі са словамі «вось табе логін-пароль ад belsniper, купі сабе топавы акк». Паглядзеў я на моц белснайпера і падумаў, што навошта ты мне скідваеш гэтае гаўно дыстрафічнае, хіба гэта павінна мяне неяк зматываваць да куплі топавага акку? Праз тры гады захажу ў аккаўнт белснайпера, а на ім...Матка Боска! Столькі валюты і голда што ў 2017-м можна было купіць тры топавых акка і яшчэ год упакоўваць іх купляя пакі за сс. Ну што за афэлак? Няўжо так цяжка было сказаць, што на гэтай тушке столькі грошай і ты мне аддаеш не тушку, а менавіта грошы, каб я сабе топавы акк набыў? Што гэта за камунікацыі зь людзьмі такія? Калі б я ведаў, можа быць і не закінуў гульню на тры гады.





Kris Drawing
Што прымусіла вас вярнуцца сюды зноў?

belsniper
У адной з супалак зьвязаных з сэрвісам hackthebox у звычайнай размове як бы між іншым, прывялі ў прыклад ерепаблік, які адключае сэрвэра і мне стала цікава, як там наш ерепаблік пажывае ці дажывае. Захажу, а Беларусі та няма на мапе.





Але ёсьць актыўныя гульцы. Вырашыў застацца і крыху падтрымліваць у авіа баях. Думаю любая дапамога зараз патрэбная.

Kris Drawing
Як вы ставіцеся да цяперашняй сітуацыі ў еБеларусі?

belsniper
Адзіны пазітыў - гэта прыліў гульцоў. Спадзяюся мы знойдзем спосаб займець кангрэс і пакты ўзаемаабароны.

Kris Drawing
Што неабходна зрабіць, каб наладзіць стасункі з еЛітвой, еМалдовай, еУкраінай? ( можа вас у кабінет міністраў?)

belsniper
Напіцца зь німі піва) а калі сур'ёзна, то нельга быць для ўсіх добрым. Калі будзе ўсё добра, стане сумна і не цікава. Патрэбныя сябры і ворагі. Праблемы і стабільнасьць. Трэба выпрацаваць цьвёрдую пазыцыю г. зн. усталяваць у краіне палітыку і адразу стане ясна з кім сябраваць, з кім ваяваць. А там глядзіш нашу пазіцыю і падтрымліваць пачнуць і нават дапамагаць. Рускія шавіністы лайном паліваюць мову беларускую і ніхто з Расеі не дасьць ляшча сваім невукам? Значыць пра якую арэнду рэгіёнаў еРосеей можа ісьці гаворка? Значыць на піва трэба запрашаць украінцаў. ТВ праводзіць з Польшчай, з Літоўцамі выдумаць сьвята сьвятога герба Пагоня. Калі вы разумееце мой тонкі гумар. г. зн. нават у гэтай гульні мы прыходзім да пытаньня аб тым, хто мы і ці паважаем мы самі сябе?

Kris Drawing
Калі б вам прапанавалі стаць міністрам замежных спраў, вы б пагадзіліся і паспрабавалі б дамовіцца, напрыклад, з еУкраінай?

belsniper
Я жаўнер, а не палітык. Да і маім меркаваньнем міністар павінен прадстаўляць урад, а менавіта нам ёсьць зь кім дамаўляцца, але ці могуць так сказаць тыя ж украінцы? Вось так калісьці і зьявіўся СГС, гэта была патрэба прадыктаваная гульнёй і тыя ж літоўцы выразна ведалі з кім весьці перамовы, зь кім у еБеларусі дамаўляцца, быў урад, была палітыка, былі арыенціры і выразная пазыцыя, не было толькі арганізаванай аппазыцыі. Паўтаруся, ерепаблік ўжо даўным даўно выйшаў за межы механікі і цяпер, праз тры гады, я бачу ўсё тыя ж тэндэнцыі.

Kris Drawing

Што бы вы параілі актыўным гульцам?

belsniper
Я б даў шмат суцэльных практычных парад, але не ўсе з сёньняшніх актыўных гульцоў еБеларусі беларусы. А раскрываць стратэгічныя карты перад вайной, азначае прайграць вайну не пачаўшы яе.







Па другое, не ўсе гуляюць на самай справе за еБеларусь і на карысьць еБеларусі. А па-трэцяе, калі ўжо і зьбярэмся ў адзінае цэлае, то пачаць трэба са сьпісу праблем якія патрабуюць вырашэньня ў прыярытэтнай расстаноўцы. Прадумаць крокі да іх вырашэньня і пасьлядоўна вырашаць праблемы зьвяртаючыся да разнастайных сродкаў, бо на вайне ўсе сродкі добрыя. Забыцца такое слова як «нейтралітэт», гэтую недазваляльную раскошу можа дазволіць сабе толькі тая дзяржава, якая можа ў ваенным модулі абараніць свае тэрыторыі, у палітычным модулі – утрымаць партыі і пасады. Разумець, што ерепаблік – камандная гульня якая моцна залежыць ад сацыяльных адносін, а значыць трэба знаёміцца з іншымі гульцамі, а калі з намі не хочуць мець зносіны, ну што ж, рабіць высновы не пра іх, а пра сябе.

Kris Drawing
Дзякуй вам за падрабязныя адказы, і за тое, што пагадзіліся даць інтэрв'ю.

belsniper
Дзякуй табе Kris за пытаньні і тваё жаданьне ўзяць у мяне інтэрвію.
А табе, дарагі чытач, дзякуй за нададзены час на прачытаньне гэтага інтэрвію.

PS. карыстаючыся выпадкам запрашаю беларусаў у свой атрад, першая ахоўная мера – беларуская мова. г. зн. той хто не ведае мовы ці будзе спрацоўваць гуглтранслэйт дэтэктар – не атрымае запрашэньня ў закрыты чат. Паглядзім, колькі беларусаў атрымаецца сабраць. Запрашаю пад свой штандарт тых, хто пад цім ці іншым чыньнікам не хоча бачыць сябе ў інных камандах.