Перадвыбарчы артыкул.

Day 4,638, 23:38 Published in Belarus Belarus by Kris Drawing


«Пагоня»

Мае мэты: "Беларусь. Гонар. Годнасць"

"Нацыянальная ідэя"
Нацыянальная ідэя злучае усіх беларусаў, і тых, што жывуць за граніцамі, і тых, што разьдзелены акіянамі, і тых, што разьдзелены часам. Нацыянальная ідэя яднае паміж сабой пакаленьні, якія ўжо адышлі, з тымі, якія маюць прыйсьці, а злучвом ёсць жывучае пакаленьне.
Хіба на маладых і спадзяванне: апошнім часам прыкметна паболела ініцыятываў, накіраваных на прапаганду мовы, культуры, традыцый.
Чалавечая адзінка толькі праз цесную сувязь з жыцьцём свайго народу, зь ягонай мовай, зь ягонай культурай і традыцыяй можа разьвіваць свае творчыя магчымасьці"
А тыя, хто не беларусы, ці не адчуваюць сябе беларусамі,
павінны гэта паважаць і быць сьвядомымі ў нашай гістарычнай спадчыне.



"Барацьба з ТО"
У нас дзьве праблемы: захаваць незалежнасьць і вярнуць сапраўдныя выбары (без мерцвякоў форнака)
Па ўнутранай палітыцы я працягну барацьбу з ТО.
Сувэрэнітэт — самае галоўнае, што ў нас ёсьць на сёньня. І аддаваць яго на водкуп людзям, якія ўжо страцілі сумленьне, проста нельга. Мы дакладна павінны, рознымі галасамі, у рознай форме сказаць, што незалежнасьць недатыкальная.
Зразумела, што прэзідэнт, гэта мэдалька, але мне непрыемна, што нейкая асоба вырашае за нас, хто пераможа ў выбарах. Прэзідэнт - гэта твар краіны за мяжой, як візітная картка.



“Стасункі з еУкраінай”
Усё з адной мэтай, каб адкрываць наноў наша суседзтва і каб успрымаць гэтае суседзтва як шанец, а не як пагрозу альбо нешта індыфэрэнтнае.
Трэба адмовіцца ад палажэньняў нейтралітэту. Непрымальна для еБеларусі заставацца ў баку. Без сяброў мы так і будзем сядзець у багне.
Украінцы прапаноўвалі нам сябраваць, а па выніку ўрад Беларусі хацеў толькі грошай за аренду рэгіёну, і не лаяцца з Форнокам.
Па віне якога ў нас праблемы як у знешняй, так і ўнутранай палітыцы.
Нас не будуць паважаць проста таму што мы ёсць, неабходна чымсьці ахвяраваць.
Трэба разумець, што асобны гулец, які мае беларускае грамадзянства, (не абавязкова Форнок) сваімі паводзінамі дыскрэдытуе ўсю нашу краіну. І калі ніхто яго не спыняе, гэта азначае што яго ўсе падтрымліваюць.



“Стасункі з Астэрыяй”
Культурная дыпламатыя — гэта той складнік, які накіраваны перш за ўсё на фармаванне ўстойлівага станоўчага іміджу дзяржавы. Нам трэба правесці вялікую працу ... і таму, я запрашаю максімальную колькасць гульцоў у міністэрства замежных спраў.

Таксама запрашаю гульцоў, якія падзяляюць мае мэты ў міністэрства абароны, эканомікі і адукацыі.


Нічога не абяцаю, а прапаную альтэрнатыўны шлях.