[Diariusz] Атака добрых гульцоў
Schrodingers Nun
Шалом у ваш дом, паспалітыя!
Пакуль ворагі беларушчыны крыважэрнымі каршунамі кружляюць па-над Белавежскай пушчай ды Браслаўскімі вазёрамі ў пошуках лёгкае здабычы на прасторах сінявокай, я набіраю гэтыя радкі дрыготкімі ад хваляваньня пальцамі пры сьвятле няскоранага агменьчыка кволай лучыны маёй зямлянкі, каб данесьці да кожнага брата-беларуса, што бясконцае шчасьце зусім побач і нават можа паказытаць ахвотнікам сьвежапафарбаванымі вусамі за вушкам.
Але ў той час, як некаторыя з чытачоў аддаюцца салодкім мроям, я мушу папярэдзіць, што да ўлады ірвецца злачынна арганізаваная групоўка добрых гульцоў, якім недаспадобы Стабільнасьць й Працьвітаніе ў нашай асобна ўзятай сувярэннай рэспубліцы. Страшныя думкі, спароджаныя чорнай сьпермай бульбашызму, віруюць у іх галовах. Прагнуць яны жэстачайшэ нахіляць і вераломна супрацьдзействаваць усінародналюбімай уладзе. Хто ж гэтыя ірады акаянныя? Міня аж трісёт ад праведнага гневу, калі я мушу вымаўляць іх пасады й імёны!
Бульбабандэраўцы закопваюць флагштокам першыя бульбіны на Марсе
Вось яны, гэтак званыя добрыя гульцы:
Міністэрства прапаганды дзэн-бульбізму - Anarkisto
Міністэрства гасударсьцьвеннай неабходнасьці - Pan Ales Bu
Міністэрства вербанарыхтоўкі - Valdemar Butor
Міністэрства прыкладаньня неадкладных намаганьняў - Kobby88 і Vital375
Міністэрства няшнай русафобіі - incertidumbre
Міністэрства глыбокага тукліку - Military Jane і mamuk
Мiнiстэрства прымусу й запаволенага разьвіцьця - Spadar Dubouski
Міністэрства кашэрнай гаспадаркі - Jan Karal Chadkievicz
Міністэрства па справах асабістага кантролю - vadzimir
У чаканьні першага ўраджаю з бульбяных палёў на Месяцы
Ох, чаго яны толькі могуць нарабіць ці не нарабіць! Можа нават прарыюць відэльцамі канал ад Балтыйскага да Чорнага мора, каб увасобіць у жыцьцё даўнюю ідэю-фікс зграі ашчэраных бульбабандэраўцаў. Галоўнае, што ад старой улады згаданыя добрыя гульцы возьмуць усё найгоршае і ўдвая яго пагоршаць, а можа нават напружацца ды пагоршаць пагоршанае ўдвая ўтрая! Ці будуць яны піліць дзяржаўную скарбніцу, папіваючы працоўную кроў рускамоўных немаўлятак і пакалочваючы заслужаных вэтэранаў вэтэранскіх войнаў? Я ня ведаю, але згаданыя пытаньні проста так у адзін сказ не сабраліся бы.
Але я таржэсьцьвенна абяцаю не пакінуць насельніцтва маёй любай краіначкі безабаронным ад гэтых гульцоў у чалавечым абліччы! І таму я прыводжу ў дзеяньне самы хітрапляністы з усіх магчымых хітраплянаў і асабіста ачолю згаданую групоўку, каб таемна кіраваць іх дзеяньнямі і захаваць сьвяшчэнны сасуд ацечэсьцьвеннай гасударсьцьвеннасьці! Ахаха, многахадовчака! Мы ўсіх перайграем!
Comments
V
Шабат Шалом
v+s
ў
Ааа я у Міністэрства глыбокага тукліку 🙂 !!! Vote !!!
¡No pasaran!
V!
Но пасаран!
Міністэрства прыкладання неадкладных намаганняў будзе імкнуцца прыкладаць усе намаганні ў прапагандзе дзэн-бульбізму падчас гасударсьцьвеннай неабходнасці ў вербанарыхтоўке, падтрымліваць русафобію не выходзячы з тукліку і ня гледзечы на прымус да разьвіцця кашэрнай гаспадаркі ва ўмовах асабістага кантролю
Гасцударсцьвенна!
Ў
udachi 🙂
Тебе тоже 😉
ў
)))
Ў)
[removed]
[removed]
Ў! Добры артыкул!
Nu i kto tut stuchit adminam na kommenty s necenzurnymi vyrazhenijami? U kogo ne hvataet mozgov adekvatno otnosit'sa k chuzhym vyskazyvanijam, kotorye nikogo lichno ne zatragivajut?
Поц, я хв хто ты такі і што табе не падабаецца. За мацюкі тут штрафуюць, калі ты не здагадаўся сам.
Dumal golos otdal za horoshego cheloveka, a poluchilos' za stukacha
Ахаха 🙂
Толькі хацеў напісаць, хто ты і што ад нас хочаш? І дзе ты мацюкаўся? Дай пачытаць. Абраза масклаёў не лічыцца мацюком 🙂
Ja takizh maskal', jak ty konskaja dupa. Da " Vas" mne njama nijakai spravy.
Як міністар гасударсьцьвеннай неабходнасьці лічу, што еБеларусі патрэбен бойлер.
Прапаную правесьці гасударсьцьвенны тэндэр!
І рэферендум, наконт неабходнасці тэндэра!
Крыважэрная зграя добрых гульцоў прагне!
Выбраны артикул. В добры отдых.
Блін, толькі зараз убачыў што на самой справе адаслаў. Трэба адключаць гэты Т9.
Данная статья на 100% кошерна.
Ваш министр.
Ляхтарат будзе задаволены
Чарка і Шкварка, больш нічога ня трэба.
ЧШ Хунта.
Слава Беларусі!!!
"Ахаха, многахадовчака!"
- рассмяшыў
С новым годом!
Несамненна адабраю эту сельскагасударсцтвенную стаццю!