Слова рок і што такое недаеБеларусы - наглядна

Day 5,527, 14:12 Published in Belarus Poland by VasyaVasukof

Хвілінка ведаў для еБеларуса!

У старабеларускіх літаратурных помніках фіксуецца сталае ўжываньне слова «рок» разам са словам «лета» ў значэньні больш распаўсюджанага цяпер «году».

У канцы XIX — пачатку XX стст. ужывалі ў сваіх творах слова «рок» і вытворныя ад яго такія клясыкі беларускае літаратуры, як Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч і інш. У гэты ж час слова «рок» шырока выкарыстоўвалася і ў простай гаворцы. Этнограф Міхал Федароўскі ў працы «Люд Беларускі на Русі Літоўскай» прыводзіў цэлы шэраг прыказак са словам «рок» у значэньні «году», а таксама віншаваньні і нават праклёны.

Пасьля правапіснай рэформы 1933 году, з пачаткам палітыкі русіфікацыі слова «рок» не сустракаецца ў беларускіх савецкіх слоўніках, але працягвае ўжывацца ў беларускай эмігранцкай літаратуры.



Наконт недаеБеларусаў наглядна.

Гэта гульцы, якія самі не ведаюць роднай мовы, ужываюць гугл транслэйт і калі бачуць сапраўднае беларуская не русіфіцыраванае слова ад гульца еБеларусі - пачынаюць ойкаць.

Напрыклад: