Guess who's back?

Day 2,086, 09:57 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Вітаю кожнага грамадзяніна гэтай краіны!

      Перш за ўсё, падзякую кангрэсу за тое, што хуценька далі пашпарт дзеду Джасту. Вельмі прыемна было.

      Па-другое, я тут пакуль яшчэ не ў поўнай ступені маю рацыю аб тым, што наогул адбываецца ў краіне, таму па жаданню распавядайце пра былыя і чаканыя падзеі.

      Па-трэцяе, ужо амаль 110 дзень працуе беларусіфікаваная версія гульні. Апошнія змены, што тычацца абаронных комплексаў 7 узроўню і ўзнагарод падчас спаборніцтваў (заўтра старт, ага), былі паспяхова перакладзены. Чакаем заўтра, калі будзе абноўлены пераклад на серверы.

      Калі ў вас ёсць заўвагі ці прапановы, накіроўвайце мне. Я пастараюся выправіць усе памылкі.

      Па-чацвёртае, было вельмі прыемна даведацца, што Беларусь мае добры вопыт арганізацыі авіяўдараў. Шыкоўна, хутка, эфектыўна. Албанія, наперад!



З павагай,

Eugene Just II