-=Nacyjanalny Front=- Згода будуе, нязгода руйнуе.

Day 1,913, 13:58 Published in Belarus North Macedonia by zMensk



Мір вам у хату, панства. Апошні час вельмі насычаны падзеямі, палітычнымі баталіямі. Гэта добра і так павінна адбывацца. Але вы самі бачылі, што некаторыя дзеянні рабілісь на карысць нашым апанентам. Я маю на ўвазе раскол нашай грамадскай супольнасці. Некаторыя вельмі гучна заклікалі ўсіх нас уступіць у розныя авантуры, разгойдваючы човен, у якім мы плывем.. Нажаль, вынікі той дзейнасці ёсць. Усе ж людзі, маюць свае меркаванні і прыхільнікі дэструктыўных ідэй знойдуцца. Але ж зараз, калі спаў пыл, можна азірнуцца і са светлай галавой праанлізаваць падзеі. Мы здолелі адстаяць наша паступовае развіцце. А зараз нам трэба адстаяць самае галоўнае - наша сяброўства. Мы даказалі самі сабе, што можам існаваць без мільярдаў дамагу ад іншых краін. Мы самі можам забяспечыць сабе бяспечнасць, но толькі ў тым выпадку, калі мы ведаем чаго жадаем, калі мы ведаем каго і за што падтрымліваем. Я не прашу нікога змяняць свае погляды. Нашай краіне вельмі патрэбны розныя асобы. Камуністы, каб мы памяталі што гэта такое. Анархісты, каб улада не паслаблялась. Фрыкі, замежнікі, іншапланецяне.. Розныя асобы, беларускага характару. . . Стаўцеся адзін да аднаго з павагай і мы зможам усех перамагчы. Дзякуй тым, хто здужаў прачытаць гэта.



Цяпер да выбарчага пытання. Вы заўважалі вялікую колькасць прэтэндэнтаў на пасаду ПП на гэты тэрмін. Паспрачаўшысь па гэтаму пытанню ў нашай Радзе, мы вырашылі падтрымаць кандыдатуру ZmicerU. Прашу партыйцаў зрабіць тое ж самае. Нашы актыўныя гулцы, хто меў гонар быць ПП нашай партыі зараз вельмі шмат працуюць у кабміне, таму не маюць часу сумяшчаць дзве пасады запар. Каб праца была з вялікім ККД, патрэбны адказны гулец, ведаючы пытанне, маючы жаданне працаваць на карысць партыі. Адкіньце вашы меркаванні і , каліласка, паверце. Бо ў Радзе 15 чалевек, 15 асобных меркаванняў.


Жыве Беларусь!