[CP] - Time to Say Goodbye

Day 2,146, 23:09 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Music song 😁

Бел-Чывона-Белы сцяг еБеларусі. Tribute to Jan Lysy.

Паважаныя беларусы!

Скончыўся тэрмін майго прэзідэнцтва ў верасні-кастрычніку. Вельмі шмат падзей адбылося за гэты прамежак часу. Падзей, якія дапамаглі нашай краіне стаць больш зацікаўленай у альянсе TWO. Падзей, якія дапамаглі павысіць зацікаўленасць да гульні. Аб усім гэтым крыху падрабязней.



Ваенныя падзеі і знешняя палітыка

Тут не трэба шмат чаго казаць.


Беларусі вельмі дапамагалі краіны альянсу, разам з тым, наша краіна дзясяткі разоў ставіла ваенныя ўказанні на бітвы за Эстонію, Аргенціну, Польшчу, Сербію, Венгрыю, Румынію і г.д. Альянс, мы з вамі!

Дзякуючы сумесным дзеянням і перамовам пры стратэшічным планаванні, Беларусь змагла пашырыць свае тэрыторыі на 50%, і зараз паспяхова трымае гэтыя рэгіёны. Так, у нас магло б быць на 1 вобласць больш, калі б аш прэзідэнт не спаў і не быў ва ўніверсітэце перад атакай Фінляндыі да атрымання ёю шчыта 🙂

Але гэта ўжо іншая гісторыя.

English part

We're deeply sorry about some Lithuanians who think Belarus is a proСoT country. That's not true and will not become true in 2013. I hope our relations will grow and grow and Belarus hope someday it will be possible to union our countries and recreate GDL in eRepublik. o7 dear Lithuanian friends!






Фінансы і падаткі



За апошнія часы Беларусь змагла змяніць фінансавую палітыку павысіўшы падатак на працу. Як вынік, даходы казны сталі істотна больш, што дапамагае нам забяспечыць МРР з 7-8 краінамі нашага альянсу. Плануеца перамова з Украінай аб сумесных дзеяннях.

Таксама разгарнула сваю дзейнасць праграма крэдытавання гульцоў. Наш банкір - Zmensk II - зноў гуляе на рынку, таму чакаць павелічэння нашых прыбыткаў варта.

Спасылка: http://tinyurl.com/bazydapamoha
Адзначайце сваё імя і шаўціце. о7




Унутраная палітыка

Магчыма, было зроблена не ўсё для яднання нашага народу, але тое, што з'явілася і павялічылася арганізацыйная частка ў супольнасці - факт. Вельмі рады, што і Кангрэс не толькі цісне на кнопкі, але і абмяркоўвае ўсё праз форум. Менавіта на форуме было створана шмат тэм для дыспутаў, чаму я вельмі рады.

Прэса краіны яшчэ не знікла, і таксама гэта файна. Я вельмі спадзяюся, што прэзідэнт Беларусі ў кастрычніку не дасць ёй загінуць 🙂




Пералічваць усе дасягенні я не буду, да і не варта.

Адзначу, што кожны міністр атрымае па 10 залатых за працу, а намеснікі - 5. Лічу, што наша казна вытрымае. Тым больш, што людзі, з якімі я працаваў, заслугоўваюць гэтага.

Яшчэ раз дзякуй вам!