Цэнтр падрыхтоўкі летнага саставу

Day 3,382, 09:41 Published in Belarus Russia by Dzej Kavuj

— Дабрыдзень. З вамі Яўхім Кедзмі, эксперт, а таксама "Ваенны Агляд".
Мы выходзім у эфір пад эгідай Міністэрства Абароны еБеларусі. Я буду асвячаць пытанні злучаныя з Ваенна-паветранымі сіламі, весці статыстыку авіябітваў, дакладваць пра дзейнасць 206-га цэнтра падрыхтоўкі лётнага саставу.

206 цэнтр падрыхтоўкі лётнага саставу

Трохі тэорыі. Бітвы ў Новым Свеце на сённяшні дзень уяўляюць з сябе два выгляду баёў (раўндаў) - танкавыя і авіяцыйныя. Танкавыя раўнды чаргуюцца з авіяцыйнымі ў суадносінах 3 да 1, гэта значыць пасля трох танкавых пачынаецца паветраны бой. Звычайны танкавы раўнд дае максімум 11 ачкоў (трэба выйграць кожны з чатырох дывізіёнаў), тры танкавых раўнда - максімум 33 ачка. У той жа час адзін авіяцыйны раўнд дае адразу 22 ачкі. Вельмі важка, ці не праўда? Удала праведзены авіяраўнд здольны пераламаць ход бітвы, а ў некаторых выпадках - і ўсёй ваеннай кампаніі.

Наглядна статыстыка авіястрат дзяржаў прадстаўленая ў дадзенаму артыкулу.

Як вядома, кожны авіяранг павялічвае пашкоджання якія наносяцца пілотам. Усведамляючы ўсю важнасць авіябаёў, шматлікія краіны імкнуцца тым ці іншым спосабам падтрымліваць і каардынаваць пілотаў. Сістэма падрыхтоўкі пілотаў укаранёная ў еРасіі і удала дзейнічае 8 тыдняў.

Міністэрства абароны ўважліва вывучыла досвед суседзяў і гатова ўзяць на сябе фінансаванне прапампоўкі авіярангаў байцоў ваенных падраздзяленняў еБеларусі.

Мэта Цэнтра падрыхтоўкі: кампенсаванне энергіі, выдаткаванай курсантам пры прапампоўцы авіярангу. Курсанты (да Squadron Leader - 110 000 ачкоў рангу) павінны будуць павялічваць свой авіяранг з максімальна магчымай хуткасцю.

Крытэры адбору ў Цэнтр падрыхтоўкі:
1) Чалецтва ў ваенных атрадах еБеларусі - абавязкова;
2) Грамадзянства еБеларусі - пажадана;
3) Атсутнічаць ва ўрадавам чорнам спісе - абавязкова;
4) Мець авіаранг меньш чым Squadron Leader.

Байцы Д4 прымаюцца без абмежаванняў, байцы Д1-Д2-Д3 - у залежнасці ад удару Q0 (залежыць ад сілы і званні). У выпадку, калі ў байца Д1-Д2-Д3 высокія сіла і званне для свайго дывізіёна, мы настойліва рэкамендуем яму застацца ў танкавых баях, бо ён здольны прынесці велізарную карысць менавіта там.

Забеспячэнне пілота будзе разлічваецца па формуле

[Прэмія] =
{ k × m1 × [Прырост ачкоў рангу] / sqrt (r), калі r ≤ 32 },
{ k × m2 × [Прырост ачкоў рангу] / sqrt (r), калі r > 32 },


дзе k - каэфіцыент актыўнасці, m1, m2 - выплаты за страты, m1 ≤ m2, r - нумар рангу, r = 32 - Squadron Leader. Каэфіцыент актыўнасці дазваляе ўлічваць, наколькі актыўна пілот марнаваў даступную яму энергію і разлічваецца па формуле
k =
{ (E - Eср) / Eср, калі E > Eср },
{ 1 + (E - Eср) / Eср, калі E ≤ Eср },

дзе E - выдаткаваная пілотам энергія, Eср – сярэдняя энергія, выдаткаваная сярод усіх пілотаў па Цэнтру падрыхтоўкі.

Коратка і простай мовай апішам, што ж усё гэта значыць:
1) з павелічэннем авіярангу выплаты будуць меншыцца;
2) каб атрымліваць максімальныя прэміі, пілоту варта трымаць актыўнасць ледзь вышэй сярэдняй актыўнасці па Цэнтру падрыхтоўкі.

Гэта сістэма была распрацаваная для Авіяпалка еРасіі каардынатарам праекта simust2.

Застаецца пытанне памеру і спосабу кампенсацыі энергіі.

Вашы прапановы і заўвагі, папярэднія заяўкі на ўдзел у праграме пакідайце ў каментарах.

З вамі быў Яўхім Кедзмі, эксперт. Беражыце сябе.

Powered by eEditor.