[МiнIнфо] Агляд прэсы.

Day 2,137, 15:42 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov
Вiтаю, шаноўныя!
Сёння на парадку дня стаiць пытанне ажыўлення нашай прэсы метадам мікрахвалевай рэзананснай тэрапіi агульнага агляду прэсы. Паспрабую вылучыць найбольш цiкавыя артыкулы I расказаць пра iх.

Пачнем-с…


Пачнем з еУкраiны.



Так як заўчора адмiны выкiнулi новыя квэсты, то гулец Ваўчыца Полi выкiнула агляд мiсiй, нам прапанаваных. (цiскаем сюды)
Апiсанне мiссi: Група вайскоўцаў пад назвай "Ікол" занла ракетны аб’ект ў Ціхім акіяне. Вы павінны правесці спецаперацыі па вырашэнню гэтай задачы, перш чым яны змогуць выпускаць ракеты ў неба. Ваша краіна будзе аказваць падтрымку на гэтым шляху. Чакайце супраціву.
Апiсанне артыкула: У артыкуле прапанаваны кароткi агляд усiх квэстаў з умовамi, ўзнагародамi i малюнкамi. Таксама ў канцы артыкула вылучаны спiс усiх узнагарод. Якiя магчыма атрымаць за квэсты:
- Бустэр энэргії (20, 30, 30, 50/6 хвiлiн);
- 9 Батончыка ў;
- Дамаг бустер на 2, 8 гадзiн;
- 60 моцы;
- Энэргацентр +100/ +50/ +200 на 15 дзён;
- 10% балаў Rank Points;
- 1 Ракета.

Як на мой погляд, то можна выканаць толькi некалькi першых заданняў, атрымаць дзесцi 30 балаў моцы i не турбавацца.
Далей возьмем балгарскi артыкул.



Гулец Son0fTangra прапануе нам новы праект па атрыманню Медаля Медыя Магната.
Сэнс у тым, што трэба зарэгацца прапанаванай форме ў гуглдоку, дзе напiсаць Ваш гульнявы нiк, даць лiнк на Ваш часопiс i напiсаць, колькi Вы ўжо маеце падпiсак. Далей трэба зайсцi ў гуглдок таблiцу (актыўная кнопка нiжэй формы рэгiстрацыi) i праверыць наяўнасць Вашага запросу. А потым проста гартаеце туды-сюды гэты док i падпiсваецеся на прапанаваныя часопiсы, пiшыце паведамленне ўласнiку, каб ён таксама падпiсаўся на Ваш часопiс.
Што называецца, саб за саб! 🙂
Наступны прыпынак – артыкул з есербскай прэсы.



Гулец AkasunaItachi прапануе нам аповед пра адзiн сербскi ваенны дабраахвотны атрад , якi вандруе па есвеце i дапамгае краiнам з невялiкiм дамагам цягнуць баi i войны, не патрабуючы за дапамогу нiчога. Гэта атрад называецца «LA FUERZA».
Гэты атрад некаторы час дапамагаў чылiйцам. Праз некаторы час чылiйскае кiраўнiцтва знiшчыла дыпламатычныя сувязi з еСербiяй, але чальцы атраду засталiся, каб дапамагчы сябрам. Калi самой еСербii стала цяжкавата. Яны вярнулiся дадому на дапамогу. Зараз яны свабодны i збiраюцца пад’ехаць да нас, каб дапамагчы весцi нашыя войны i падмацаваць наш 4 дывiзiён. Па iхнiх словах, гэта супрацоўнiцкi пераезд, як падзяка за тое, што калiсьцi мы нанесцi певетраны ўдар па еАлбанii i адцягнулi частку дамагу на сябе.
Вось гэта сапраўдная перамога нашай знешняй палiтыкi i дэпламатыi.
Беларускi артыкул з польскай прэсы.



Усiм вядомы АлесьБу вырашыў выдаць даволi цiкавы артыкул-конкурс на лiтаратурную тэму.
Вельмi цiкавая iдэя. Конкурс вымусiў удзельнiкаў шмат чаго цiкавага ўспомнiць. Сярод прапанаваных не лепшы твор шмат выдатных кнiг. Нехта аддаў сваю перавагу эканомiцы, нехта псiхалогii, а нехта мастацкай лiтаратуры.
Зараз чакаем другога этапу конкурсу – галасавання за лепшы твор.
Яшчэ нешта разказваць пра гэты артыкул не хачу, бо там усё зразумела, але самае цiкавае адываецца ў каментарах да артыкулу…
Раю!
еРасiя.



Сярод вялiкай колькасцi артыкулаў мне спадабаўся гэты
Тут усё проста: гулец Mixa87 вiншуе всаiх сяброў з Днём Нараджэння. Сапраўдная хвiлiна лiрыкi ў гульне. У нас гэта таксама ёсць, але Mixa ўсё гэта неяк прыгажэй афарбаваў. Магчыма, што хто-небудзь i ў нас “забацае” такi праект.
Ну i на пры канцы артыкулу мы дайшлi да нашай краiны.



Тут прапаную да разгляду артыкул панны Ягадкi.
Зноў, зноў i зноў яна цешыць нас сваiмi цудоўнымi вершамi, прымушае задумвацца, на хвiлiнку адарвацца ад жыццёвых клапот i перадаць душу ў рукi прыгожага. Яна пiша розныя вершы, але кожны папярэднi не падобны на наступны, што надае смак яе вершам.
На гэтым у мяне ўсё.
Дзякуй за ўвагу!
А, ну i спадзяюся, што хворую прэсу ебелкi мы ўсёх падлячылi, таму для Вас бонус!

Не хварэйце! 🙂

А з Вамi быў лекар прэсы, часова выконваючы абавязкі міністра і намесніка міністра інфармацыі WolverineBY 🙂
Не забывайце пра

Вам усё роўна, а аўтару прыемна! 🙂