[CP] Артыкул №1 - Прэзідэнцкі

Day 4,648, 04:02 Published in Belarus Netherlands by K A M I N A R I

Дарагія сябры і суграмадзяне!

Прашу прабачэння за тое, што так доўга адкладала свой першы зварот.
Я шчыра ўдзячная ўсім тым, хто аддаў за мяне свой голас, і партыям, якія падтрымалі маю кандыдатуру. Давер, аказаны Вамі, - гэта гонар для сапраўднага грамадзяніна, і я прыкладу ўсе намаганні, каб гэты давер апраўдаць. Хачу ўдакладніць, што, нягледзячы на ​​супрацьстаянне паміж мной і кандыдатам Kris Drawing, я не лiчу праціўнікам ні яе, ні партыю Nacyjanalny Front, якая яе падтрымала; а канкрэтна з кіраўніком партыі плануем цеснае супрацоўніцтва на карысць нашай еКраiны.

На перыяд майго прэзідэнцкага тэрміна ў Кабінет Міністраў запрошаны:
- ZmicerU на пасаду Прэм'ер-міністра
- Dr Zubr 3.0 на пасаду Міністра замежных спраў
- Mr Snezok на пасаду Міністра абароны
На маю думку, вышэйзгаданыя людзі найлепшым чынам падыходзяць для рэалізацыі пастаўленых мэтаў і задач.

Тут, зрэшты, нічога кардынальна новага. Асноўная мэта - выбрацца з таго палітычнага вакууму, у якім мы апынуліся. Не ў апошнюю чаргу гэта будзе залежыць ад згуртаванасці нашых грамадзян.

Каб дамагчыся дэакупацыi нашай краіны, мы павінны навучыцца адсоўваць нашы ўнутраныя рознагалоссі на другі план і прыкласці сумесныя намаганні для стварэння суцэльнай е-беларускай супольнасці. На думку легітымных прадстаўнікоў некаторых краін, якія знаходзяцца ў сферы нашых інтарэсаў, менавіта гэты крок нам у першую чаргу неабходна здзейсніць, каб стварыць базіс для нашага наступнага супрацоўніцтва і спрыяльнага развіцця адносін.

У астатнім жа мы робім усё магчымае для пошуку патэнцыйных саюзнікаў сярод нейтральных краін, а таксама партнёраў для ТВ. Нягледзячы на ​​тое, што падчас івэнту гэтая тэма страціла сваю першачарговую неабходнасць, мы памятаем, што ў наступным месяцы дадзеная праблема зноў стане вельмі актуальная.

А пакуль жадаю ўсім добрага фарма, бо ваша сіла не толькі і не столькі ў рангу, колькі ў вялікіх запасах на чорны дзень. 🙂

Пра ўсе абнаўленнi я буду інфармаваць у наступных артыкулах. Я не збіраюся запэўніваць вас, што мы за крок ад поспеху, што ў нас ёсць нейкія дамоўленасці, таксама як і абяцаць вам, што ў мяне атрымаецца ўсё задуманае. Многія беспаспяхова спрабавалі да мяне, і я не думаю, што я больш разумная або дасведчаная. Але ад спробы нешта змяніць адмаўляцца не жадаю.

Я шчыра запрашаю ўсіх грамадзян дзяліцца сваімі прапановамі са мной. Абяцаю, што ні адна ідэя не застанецца па-за ўвагай.

У заключэнне я хацела б выказаць просьбу не толькі да маіх е-суграмадзян, але і да ўсіх, каму давядзецца гэта чытаць. Мы хаваемся за нікамі і можам быць такімі, якімі не заўсёды дазваляем сабе быць у рэальным жыцці. Але памятайце, калі ласка, што за пікселямі заўсёды знаходзяцца жывыя людзі.



Dear friends and fellow citizens!

I apologize for delay with my first appeal.
I'm sincerely grateful to all those who voted for me and the parties that supported my candidacy. The trust you have put in me is an honor for a true citizen, and I will do my best to justify your trust. I want to clarify that despite the electoral confrontation between me and the candidate Kris Drawing, I don't consider an opponent either her or the party Nacyjanalny Front that supported her; specifically with the party president we plan to cooperate closely for the benefit of our eCountry.

For a period of my presidency to the Cabinet are invite😛
- ZmicerU as Prime Minister
- Dr Zubr 3.0 as Minister of Foreign Affairs
- Mr Snezok as Minister of Defense
In my opinion, these persons suit best to manage the tasks we have.

However, there is nothing fundamentally new. The main goal is to get out of the surrounding political vacuum. Last but not least, this will depend on the solidarity of our citizens.

To achieve the de-occupation of our eCountry, we must learn to push our internal differences to the background and make joint efforts to create a solid eBelarusian community. In the opinion of the legitimate representatives of some countries that are in the area of our interest, it is the step that we first of all need to take in order to create the basis for our following cooperation and the positive development of relations.

For the rest, we are doing everything possible to find potential allies among neutral countries, as well as partners for TW. Despite the fact that during the event this topic lost its primary need, we remember that next month this issue will again become extremely relevant.

In the meantime, I wish everyone a good farm, because your strength lies not only and not so much in rank, as in large reserves for a rainy day. 🙂

I will inform you about all updates in following articles. I'm not going to assure you that we are one step away from success, that we have some arrangements, as well as to promise you that I will succeed. Many have tried unsuccessfully before me and I don’t think I’m any smarter or more experienced. But I don't want to give up trying to change something.

I sincerely invite all citizens to share their proposals with me. I promise that no idea will be ignored.

In conclusion, I would like to ask not only my e-fellow citizens, but also everyone who happens to read this. We hide behind nicknames and can be what we don't always allow ourselves to be in real life. But please remember that there are always living people behind the pixels.