[MinInfo&Cult] Справаздача па МінІнфа за месяц [BE]

Day 1,628, 18:00 Published in Belarus Belarus by M.Windu

Добрага часу, спадарства!

Ітак, паважаныя чытачы невялікай беларускай супольнасці! Час Вам даведацца пра тое, чым займалася міністэрства за мінулы месяц. Першыя 5 дзён - нічым! Потым я напісаў паведамленне да xoni, ён выслаў мне паролі, але яны не падыйшлі. І пасля мы з ім крыху абмяркавалі сітуацыю... Карацей, мы згубілі паролі, і ўжо не маглі аднавіць іх зноў.

Для мяне арганізацыя знікла.

Што ж рабіць? Прайшло яшчэ 2 тыдні. Не было інфармацыі пра тое, што у Беларусі робіцца. Пачатковец не ведаў ўсіх падзей, і яму рабілася сумна. Тады было вырашана выдаваць артыкулы часова ў гэтай газеце, тым самым хоць неяк асвятляць падзеі ў краіне. На маю думку, цяпер МінІнфа стала больш інфарматыўным. Але свае прапановы ці пажаданні Вы можаце пакінуць ніжэй, у каментарах.

Звесткі па МінІнфа:
1) 5-10 красавіка - спробы алнавіць паролі да арганізацыі:
    11-27 красавіка - міністэрства нічога не рабіла;
    28 красавіка - 6 траўня -- напісанне артыкулаў МінІнфа ў іншай газеце
2) Выдадзена 6 артыкулаў, сярэдняя колькасць галасоў за 1 артыкул - 31;
3) Запушчаны праект віншаванняў гульцоў з Днём е-нараджэння;
4) Патрачаныя сродкі: 600 BYR (не дзяржаўныя); 🙂
5) З нядаўняга часу артыкулы выдаюцца на дзвюх мовах.

Вось і ўсё.

Ведаю, што можна было б раней пачаць пісаць артыкулы ў гэтай газеце, але такая думка прыйшла да мяне вельмі позна. Што магу я сказаць на будучыню? МінІнфа будзе працаваць, галоўнае - будуць спробы яшчэ раз аднавіць паролі. А пакуль, пры ўмовах таго, што я застануся на пасадзе, артыкулы будуць выдавацца ў "БелАглядзе".

Дзякуй за тое, што чыталі і галасавалі. Асабліва дзякуй за "шаўты" артыкула, было вельмі прыемна, што нехта рэкамендуе астатнім прачытаць новы выпуск!

На тым я развітваюся з Вамі. Поспехаў і ўсяго добрага!


MinInfo,
Eugene Just II