[MinInfo&Cult] Выпуск 192 (1.05 - 2.05.2012) [BE]

Day 1,625, 16:51 Published in Belarus Belarus by M.Windu
Русскоязычная версия будет включена в статьи МинИнфо со следующего выпуска. Желания исполняются)

                                                                                       [Belarusian language]

                  

                  
                  
                  

                  





Ніжэй прыведзены дынамікі вартасці золата ў валюце (price per 1 gold) і колькасці той самай валюты ў казне (treasury) за апошнія дні.

                                                                                               Тэрыторыя:
Вобласці захопленыя Літвою ды Латвіяй. Спроба паўстання ў Менску пакуль не мае поспеху, пасля паразы ў Бярэсці было ўзнята яшчэ адно паўстанне. Шматлікія спробы паўстанняў перайшлі ў нешта падобнае на ваенную трэніроўку Беларусі, Латвіі ды Літвы.


"Калі колькасць насельніцтва раптоўна павялічваецца на некалькі дзясяткаў гульцоў перад выбарамі прэзідэнта краіны - ведай, што гэта боты", - такая пазіцыя мінінфа. Але што рабіць? Выйсце толькі адно: пісаць цікеты з просьбай, каб адміны прасачылі за новымі старонкамі еРэспублікі.

Увогуле, пачалася прэзідэнцкія гонкі, і ўжо выдадзеныя артыкулы двух з чатырох гульцоў-удзельнікаў выбараў: ад PaulFromMinsk і Wladyslaw B. Варта адзначыць, што ніводны з кандыдатаў не мае вопыту працы прэзідэнта. Але ёсць пачуццё зацікаўленасці ў гэтым, бо т.ч. будзе абраны самы-самы.

Удзельнічаюць у выбарах таксама kainby - вопытны ў палітыцы чалавек i BelkaPabelka - пераможца конкурсу прыгажосці. Выбары будуць экзатычныя 🙂

Прапаноўваем азнаёміцца з праграмай Паўла, таксама з праграмай Аляксея, чакайце новых артыкулаў ад іншых кандыдатаў еБеларускай супольнасці.

Ідзе прыняцце пагаднення аб узаемнай дапамозе з Кітаем, рыхтуецца пагадненне з Харватыяй.


                                                                                                У Беларусі:

Статыстыка па атрадах Беларусі паказвае даволі добрую дыферэнцыяванасць. Па колькасці балаў уплыву атрад "Псы вайны" займаюць 1-е месца, а гулец Vitaut набраў за тыдзень больш за 12 мільёнаў балаў уплыву!

Зроблена перавыданне артыкула для пачаткоўцаў. Можна адзначыць, што ўзровень інфарматыўнасці ў ім даволі добры і поўны. Таму новы гулец, хто будзе чытаць артыкул-гайд, даведаецца пра шмат вельмі карыснага.

Апублікавана справаздача ад Міністэрства Фінансаў еБеларусі. Азнаямляйцеся.

                                                                                                 Замежжа:

Конкурс у Расеі! Вось тут спасылка, удзельнічайце.

"Сто да аднаго". Ці памятаеце такую гульню на канале "РТР", што пачыналася а дзясятай? Прапаноўваем прыняць удзел у падобнай гульне, але ўжо ў межах еСвету. Патрабаванні: жаданне гуляць, каманда з 5 асоб, добры настрой.

Артыкул ад Міністэрства Аховы Здароўя Расеі. Варта пачытаць, бо Вам прапануюць сеанс "рэалаксацыі" 🙂

Інтэрв'ю з Глюкасам - заснавальнікам альянсу АBC. У артыкуле узгадваецца і наша краіна, але ў кантэксце размовы наконт вайны з Украінай.


Cтартуе новы праект - віншаванні з Днём е-нараджэння! Кожны гулец мае права паведаміць пра сваё міні-свята (але толькі загадзя), напісаўшы паведамленне да Eugene Just II, і віншаванні будуць апублікаваныя ў газеце, разам з выдачай падарункаў. Дадзеная традыцыя заснавана толькі на энтузіязме міністэрства, але і любы гулец можа падтрымаць акцыю, накіраваўшы ў фонд любую колькасць сродкаў (колькі захочаце). Вашая дапамога пойдзе толькі на дадзенае мерапрыемства! Такім чынам і падарункі будуць больш, і актыўнасць павялічыцца значна!


MinInfo
Eugene Just II

02.05.2012