Балгарыя ды Польшча. Ракіроўка роляў з цягам часу. А вырашаць Беларусі.

Day 2,273, 16:01 Published in Belarus Belarus by M.Windu


Добрага часу, шаноўныя чытачы, сябры.

Пачнем з Польшчы.

Польшча ў мінулым (коратка)


Калі толькі-толькі з'явілася Беларусь на мапе свету, была арганізавана захопніцкая палітычная групоўка з Польшчы. Налоўнай мэтай яе, а дакладней, мэтамі Польшчы былі: авалоданне скарбніцай Беларусі (паспяхова забралі 3000 голд ці нават больш - на тыя часы неверагодная сума для такой краіны як Беларусь), кантроль над рэгіёнам з унікальным бонусам (камень).


*Так, Беларусбанк не задаволены. Каму цікава, глядзіце спасылкі на законы ў самым нізе артыкула

Адначасова быў арганізаваны "ценявы ўрад", у які ўваходзілі нашыя беларусы, грамадзяне іншых краін, якія былі на баку сумленнасці, за што ім вялікі дзякуй кажу я зараз. Некаторых з тых асоб, дарэчы, беларусы проста ненавіджуць (напрыклад, з Расіі ў рэальным жыцці). А з некаторымі ў нас добрыя сувязі да нашых часоў (гульцы з Польшчы ў РЖ). Але гэта так, аўтарская рэмарачка на радок.

Доўгі час Беларусь была пад акупацыяй краін па суседству: Літвы, Латвіі, Польшчы. І заўсёды нам дапамагалі краіны: Балгарыя, Расія, частка краін альянсу TERRA.


Польшча цяпер


Для Беларусі Польшча зараз з'яўляецца добрым і надзейным саюзнікам, які дапамагае ў складаных абставінах. Ну а тое, што не мае наша краіна пакету МРР (пагадненне аб узаемнай дапамозе) з імі - не бяда, з-за вайны з Латвіяй мы не можам заключыць МРР.

Хочацца заўважыць, што тэрмін "дамагхуд" - не для зносін паміж гэтымі краінамі. На маёй памяці былі і ўзаемныя інтэрв'ю з вядомымі асобамі абедзьвюх краін, і сумесныя культурныя конкурсы, і проста многія е-беларусы зараз добра сябруюць з е-палякамі.

Выснова: Польшча цалкам і поўнасцю вярнула аўтарытэт, які згубіла падчас палітычных махінацый пры заснаванні Беларусі ў мінулым. Пры наяўнасці добрага МЗС і ўрада нашыя зносіны будуць толькі станавіцца больш якаснымі. Але разам з тым Польшча - імперыя ў маштабах гульні, таму трэба быць або адданай Польшчы краінай, альбо быць пад акупацыяй. З маленькай агнявой моццу Беларусь абірае 1 варыянт.


Балгарыя ў мінулым


Так склаліся абставіны, што калі я пачаў гуляць у eRepublik, Беларусь краіна ледзь трымалася на мапе свету. Ваявалі, а дакладней, рабілі спробы ўтрымліваць хоць бы 1 вобласць з тых родных намі абласцей, якія захапіла Літва. І на дапамогу ішлі адныя славянскія народы ў першую чаргу, а за імі тыя краіны, з якімі яны сябравалі.


*Беларусь супрацьстае Літве. Кастрычнік, 2011 год. Крыніца

Балгарыя была для Беларусі моцным е-братам. Другі былы брат пры маім нядаўнім прэзідэнцтве быў цалкам захоплены, а нам адышлі ці то 2, ці то 3 яе вобласці. Балгарскага народу, як мне зараз здаецца, было больш чым цяпер, ды й былі ўсе людзі тады больш шчырымі і добрымі адзін да аднаго.

З балгарамі Беларусь праводзіла таксама конкурсы міжнародныя, рабіла вялікую працу па ўдасканаленню дыпламатычных сувязей. Гэта паказвае тое, што з Балгарыяй Беларусь магла сябраваць доўгі час.


Балгарыя цяпер


Дыяметральна супрацьлеглае становішча, пераважна з-за таго, што краіны згубілі добрыя сувязі паміж адна адной. Але між іншым, усё роўна былі людзі з Балгарыі, якія жадалі з намі сябраваць і запрашалі нас у альянс Circle of Trust, калі Беларусі трэба было вырашаць куды ісці пасля развалу EDEN.

Знаходжанне ў варожых альянсах таксама вельмі паўплывала на зносіны. Ну і нарэшце, вайна з Беларуссю, кволым кавалачкам зямлі, расставіў усе кропкі над "і". Людзі былі ўдзячныя краінам TWO за тое, што балгары зараз пакінулі землі "бульбашоў".

Выснова: каб наладзіць зносіны з Балгарыяй павінны адбыцца нейкі цуд.


Вы верыце ў цуда?

У дзень 2274 Польшча заключыць мірнае пагадненне з Балгарыяй для таго, каб напасці на Румынію. Для Беларусі ў такім выпадку паўстае вельмі прынцыповае пытанне, на які ўрад будзе тэрмінова шукаць адказы на высокім узроўні. Ці будзе Беларусь заключаць МРР у будучыні з былым ворагам, які не так даўно трымаў пад бела-зялёна-чырвоным трыкалорам карэнныя рэгіёны?


*План нападу Польшчы на Румынію.

Адказ могуць даць наступныя падзеі. Паміж самімі Польшчай і Балгарыяй зносіны не так добра складаліся з цягам усёй гісторыі Новага Свету. Патрэбны былі Балгарыі ваенныя сілы Польшчы ў першую чаргу. І толькі ў другую чаргу паўставалі задачы сацыяльнага ўзаемадзеяння народаў. Артыкул, які коратка адлюстроўвае сутнасць адносін, можна знайсці тут.

Ці было пагадненне аб узаемнай дапамозе паміж Польшчай і Балгарыяй заключана з дадатковымі ўмовамі? Альбо магчыма, гэта і ёсць пачатак (ці працяг) фармавання новага саюзу? Яшчэ больш складаных пытанняў для ўрада Беларусі, скажаце вы.

Я скажу адно: Беларусі трэба быць хуткай і правільна вырашыць свае задачы. Урад краіны ў гэтым месяцы здольны здзейсніць розныя задачы. Буду спадзявацца, што і МЗС ведае, што рабіць далей.

На гэтым усё. Поспехаў табе, чытач.

З павагай,
Eugene Just II



Крыніцы:

1) Як забіралі грошы ў Беларусі: Раз, Два, Тры, Чатыры.
2)"История Незалежной Беларуси"
3) Спрэчкі з "ценявым" урадам Беларусі
4) Кароткая гісторыя аб сяброўстве паміж Польшчай і Балгарыяй