партыія аматараў піва вітае новых сяброў
b0rmann
Добрай раніцы, дарагія сучасныя й будучыя партайненоссэ!
Распавяду вам аб унутранай арганізацыі самай беспартыйнай партыі e-Беларусі - Партыі Аматараў Піва.
ПАП ў eRepublic ад самага пачатку ставаралася й працуе паводле прынцыпаў ПАП з RL. Гэта значыцца - мінімальная ідэялягізацыя, адкрытасьць і калегіяльнасьць ў прыняцьці рашэньняў, адсутнасьць павіннасьцяў, ўсеагульныя пьянкі за кошт партыі. Як гэта выглядае на практыцы?
- Кожны сябра партыі, які хоча прымаць актыўны ўдзел у партыйным жыцьці, рэгіструецца на ўнутрыпартыйным форуму;
Там можа ўдзельнічаць ў дыскусіях па любых пытаньнях, арганізоўваць галасаваньні й удзельнічаць у ніх;
- Вынікі галасаваньня на партыйным форуму разглядаюцца як афіцыйная пазыцыя партыі. Ў той самы час - прынятыя рашэньні не зьяўляюцца абавязковымі для тых сябраў партыі што не галасавалі, альбо галасавалі супраць. Ніякага бальшавіцкага "дэмакратычнага цэнтралізму";
- Прыярытэты у партыйным сьпіс на выбарах залежаць на партыйным стажы, актыўнасьці сябра партыі ў папярэднім месяцы, фінансаваньні выбарчае кампаніі. Г.зн. што першыя мейсцы займаюць актыўныя вэцераны. Мейсцы не прадаюцца. Адзінае выключэньне - прэзыдэнт партыі ня можа быць вышэй за пятую пазыцыю (калі партыя атрымлівае меньш мейсцаў ў сэнату - вінаваты прэзыдэнт);
- Мульты, боты, туркі, калі раптам пралязаюць у партыйны сьпіс - да пабачэньня;
- Партыя штомесячна праводзіць дзьве агульнапартыйныя пьянкі - перадвыбарчую і пасьлявыбарчую. Перадвыбарчая мае бюджэт з прыватных ахвяраваньняў, наліваецца ўсім сябрам партыі. Пасьлявыбарчая залежыць на выніках выбараў й фінансуецца з мэдалёў якія атрымліваюць сэнатары партыі (на гэтых выбарах - 3 голды с кожнага, у будучыні магчыма будзе больш).
Comments
воЎт! вітайма!
V
ў
v
Ў
ПАП ў eRepublic
я всегда подозревал что эти пацаны играют в какую-то другую версию игры.
так и вышло.
Ў
Йоў!
На мой взгляд - самая перспективная партия еБеларуси, в которой всегда помогут и поддержат