ёлка - конкурснае

Day 1,861, 15:21 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

для пачатку ўсіх с каляднымі сьвятамі! спадара прэзыдэнта с нядаўняй ханукой (троху пазнавата, але каб усіх адразу, так прыйгл), турэцкіх беларусаў с летнім рамаданам (дачакаліся?) а праваслаўных атэістаў с канцом сьвета й дзедам марозам (барада із ваты)

конкурсны фотарэпартаж аб тым як мне дзеці спілавалі і паставілі калядную ялінку.

прыехалі да лесу за лясніком. спачатку с лісой сфоціліся.


пасьля пілу ў рукі і - працаваць!


дома - паставілі, прыйшоў тата, паклаў падарункі, аркуш паперы А4, паводле правілаў конкурсу


ну, і пад ялінкай с сястрой і мамай яшчэ 😉


адсьвяткавалі ўжо... але ялінку да новага року пакінем.