с півам да перамогі

Day 1,828, 08:42 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann
1. беларусь, свабода, піва!
2. выпей піва - будзе лепей!
3. пі с правымі пакуль не палявеюць, пі с левымі пакуль не паправеюць!


с гэтымі праграмнымі лёзунгамі партыя аматараў піва йдзе да выбараў у сэнат.

ДАЛУЧЫСЯ СЁНЬНЯ - ПАРТЫЙНЫ СЬПІС КАНДЫДАТАЎ ЯШЧЭ КАРОТКІ

што датычыцца канкрэтных акцыяў у eRepublik

- будзем змагацца с адмінамі за завядзеньне піва ў якасьці самастойнага прыроднага рэсурсу і Q8 ежы
- нашая мэта - нулявыя (0.00😵 падаходныя падатак и НДС. дзяржаве патрэбныя грамадзяне і іхнія падаткі. але ці патрэбная гэтая дзяржава грамадзянам?
- партыя аматараў піва супраць дзяржаўнае рэгуляцыі мінімальнага заробку і якога заўгодна іншага дырэктыўнага кіраваньня эканомікай
- будзем пасьлядоўна змагацца супраць карупцыі, ботаў і мультаў
- вайна - гэта мір. падтрымаем ўзброеныя канфлікты
- у міжнароднай палітыцы будзем дамагацца стварэньня піўнога інтэрнацыяналу с удзелам ірляндыі, бельгіі, нямеччыны, чэхіі, славаччыны, польшчы й беларусі. сябраваць с украінай і польшчай, трэніравацца на расеі, бараніць віленшчыну і дзьвіншчыну

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПАРТЫІ АМАТАРАЎ ПІВА - РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!

ЎВАГА! АКЦЫЯ "Я ДАМ ВАМ ПАРАБЕЛЛУМ!"