[ZmicerU] Беларусь, уставай, каб перамагаць! (перадвыбарчы артыкул)
ZmicerU
Вітаю вас, сябры!
Ужо больш за год я гуляю ў eRepublik. Гэта быў вясёлы, цікавы год. За гэты час я набыў некаторы досвед, займаючы пасады Старшыні партыі Нацыянальны Фронт, Міністра Адукацыі, Міністра Інфармацыі, кангрэсмена, Спікера Кангрэса, пасла ў розныя краіны. Я з'яўляюся перакладчыкам гульні на беларускую мову і гульнявым ментарам, Амбасадарам eRepublik. Увесь гэты час у мяне з'яўляліся думкі, ідэі, як зрабіць нашу краіну лепш. І, напэўна, гэтыя ідэі маглі б прынесці карысць еБеларусі.
Чаму я вырашыў быць кандыдатам у Прэзідэнты еБеларусі? Я хачу зрабіць сваю краіну лепш і мне ёсць, што ёй прапанаваць!
У аснове знешняй палітыкі ляжыць наш удзел у альянсе TWO-АСТ. еБеларусь была, ёсць і будзе верным саюзнікам TWO. Я лічу, што нам трэба заняцца павышэннем пазнавальнасці краіны сярод саюзнікаў па альянсу, прыцягненнем да нас увагі.
Заняцца гэтым павінны працавітыя паслы, якія павінны распавядаць усяму свету, што ёсць такая еБеларусь, у якой жывуць добрыя людзі, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу сваім саюзнікам. + Пасольскі корпус - гэта выдатная школа для маладых
Таксама перад МЗС будзе пастаўлена задача інфармавання насельніцтва аб падзеях за мяжой і палітычным становішчы ў е-Свеце.
Будуць абавязкова падоўжаны МРР з ключавымі саюзнікамі і будуць спробы падпісаць іх з іншымі краінамі. Але пакет МРР усё ж варта трохі скараціць.
Мы будзем утрымліваць нашы паўночныя калоніі і прасоўвацца наперад. План максімум - пачаць атрымліваць выгаду ад гэтых калоній. Сітуацыя ў дадзеным рэгіёне вельмі дынамічная, таму будаваць нейкія канкрэтныя планы пакуль рана.
Зоймецца працай на знешнепалітычным фронце новы Міністр замежных спраў еБеларусі - Kelera, дапамагаць якой будзе віцэ-міністр - Danatelus і пасольскі корпус.
Унутраная палітыка еБеларусі будзе накіравана на ўмацаванне вайсковага патэнцыялу краіны, шляхам павелічэння насельніцтва і замацавання яго ў гульні.
Прэм'ер-міністр - F. Simple
Ён будзе каардынаваць працу міністэрстваў і распараджацца дзяржаўнай казной.
Міністэрства абароны
Міністр абароны - Poltavets Gennadiy, віцэ-міністр - Poltavets Aleksej.
Пры МА будзе функцыянаваць каардынацыйны чат для камандзіраў атрадаў.
Плануецца пачаць фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту найбуйнейшых беларускіх ваенных атрадаў, прапарцыйна нанесенаму імі дамагу. Фінансаванне будзе невялікае, але гэта павінна хоць крыху дапамагчы нашым атрадам.
Міністэрства адукацыі
Міністр - Litvins
Міністэрства працягне працу, якая вялася раней. У кастрычніку прайшоў Бэйбі Бум, дзякуючы якому ў гульню прыйшло шмат новых гульцоў. Плануецца правесці ББ і ў лістападзе.
Падчас акцый будзе праведзена крэдытаванне маладых гульцоў.
Міністэрства інфармацыі
Мiнiстр - WolverineBY , віцэ-міністр - NiRuski
У гэтым месяцы міністэрства фактычна не функцыянавала. І гэта вельмі дрэнна. Перад новым скаладам мінстэрства ставіцца задача штотыднёвага асвятлення падзей у краіне і свеце. Будуць выпускацца агляды прэсы, інтэрв'ю.
Сёння ў гульні шмат пачаткоўцаў і не толькі, якія маглі б прыносіць карысць сваёй краіне працай у міністэрствах і атрымоўваць за гэта грошы. Падобны праект рэалізаваны ў суседняй еРасіі. І нам варта мець яго на ўвазе. У чым будзе складацца сутнасць праекта?
Мы запрашаем гульцоў стаць удзельнікамі нашага праекта і пачаць працаваць у жаданым міністэрстве. Дзяржаўны служачы атрымлівае заданне і пасля яго выканання атрымлівае грашовую ўзнагароду за сваю працу. Напрыклад, работнік Міністэрства інфармацыі атрымлівае заданне ўзяць інтэрв'ю ў спадара N. Пасля паспяховага выканання задання ён атрымлівае свае грошы. Стаць дзярж. служачым зможа кожны, хто запоўніць адмысловую форму.
Праца павінна быць узнагароджана!
Ужо вельмі хутка кожнаму з нас трэба будзе зрабіць выбар будучыні краіны. Але сёння мы бачым, што чатыры найбуйнейшыя партыі краіны падтрымалі аднаго кандыдата. Перамога прадвызначана? Не! Перамога ў нашых руках!
Няхай кожны з вас прагаласуе так, як яму загадае яго сэрца і розум.
Зрабі выбар - зрабі крок да лепшай будучыні!
Comments
v
votata
Вада нейкая. Кабмін здзіўляе. Не самі гульцы, бо ўсе дасведчаныя, але палова не актыўная. А яны вельмі патрэбная.
Самы найлепшы Іван і Вебмаста .
У прынцыпу агульны сэнс так i ж самы, што i ў папярэднix перадвыбарчых артыкулах (плюс-мiнус нешта новае).
А што ў прынцыпу яшчэ напiсаць можна? Сухi склад кабмiна не запомцiш жа!
нічога новага няма. Ёсць спроба назваць іншымі словамі тое, што е на дадзены момант. Ну і поўнае неразуменне таго, што адбываецца ў гульне. Сам сабе прыдумаў, сам у сабе перамог. Іншыя кандыдаты моцныя і з МЗС(што галоўнае на дадзены момант) і адэкватна разумеюць рэчаіснасць. Ну і не былі заўважаны ў ололололо 🙂
Нічога супраць самаго Зьмітра я не маю. Ён адукаваны, разумны і патрэбны нашаму камюніці. Але, там, дзе гэта карысна і не нанясе шкоды большасці.
можна пикчу🙂 http://img600.imageshack.us/img600/517/4h6p.jpg
змеску, прекращай нести херню
Fatigas у тебя отличные подборки пикчей за последние несколько часов 🙂
Ну наогул трэба калісьці людзям выходзіць з спячкі. Мне здаецца, што я ведаю пра тое, што адбываецца ў гульні не горш за астатніх кандыдатаў. І вопыт працы на урадавых пасадах, у МЗС паслом і інш. у мяне ёсць. Таму тут у цябе толькі непасрэдна асабістая непрыязнасць да маёй персоны з-за старых крыўд.
Однозначно самый интересный кандидат. Тут всё непредсказуемо ололо. Жалко не проголосуют.
Оказывается я непредсказуемый 🙂
V
Удачи на выборах!
Як i ўсiм жадаю поспеху!
V!
vvv
Беларусь ляжыць, каб ёй уставаць? Лёзунг папулісцкі ж.
с языка сорвал
А сам выбар слова цябе не засмуціў? 😉 "уставай" 0_о
Не, бо гэты бэрэсэмавец беларускую ня ведае, таму тут дзіву давацца не выпадае.
Спецыяльна глядзеў ў слоўніку, кансультаваўся з настаўнікамі.
No intention to offend, but except your MoFA team you have either inexperience or inactive people :/
So I guess Ivan is the best option
Voted
Вотед хард, долой сербских ТОшников!