[MoF] - Справаздача па выдатках Беларусі за красавік

Day 2,358, 13:24 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Finance





СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫДАТКАХ БЕЛАРУСІ ЗА САКАВІК

Выдаткі былі як з боку жыхароў краіны, так і з боку дзяржавы.
1. Выдаткі на ўказанні атрадам (combat orders):
1.1. На баі за Беларусь
0 BYR;
           З улікам грошай з бюджэту Беларусі
58595 BYR;
           З улікам грошай жыхароў
90485 BYR.
1.2. На баі за саюзныя краіны
0 BYR;
           З улікам грошай з бюджэту Беларусі
32000 BYR;
           З улікам грошай жыхароў
32000 BYR.
2. Выдадзена танкаў Q7:
    2.1. На раздачы падчас масавых удараў
397;
           У грашовым эквіваленце
11483 BYR.

3. Выдаткі на падпісанне МРР з саюзнымі краінамі
85000 BYR;
           З улікам ахвяртаванняў жыхароў Беларусі Zlodimir, Chorny Wojna, Eugene Just II
140000 BYR.
4. Грошы, атрыманыя з падаткаў за сакавік
57000 BYR;
5. Грошы, выдадзеныя на трэніровачныя пляцоўкі
9212 BYR;
6. Грошы на падтрымку Мабільнай арміі альянсу LETO
10000 BYR;
7. Грошы, атрыманыя гандлем зброі на нацыянальным рынку
1900 BYR;

Выдаткі рэспублікі за сакавік
234280 BYR.



У красавіку дзяржава выдаткавала на 19418 рублёў больш, чым ў мінулым месяцы. Гэта калі не ўлічваць 3 МРР з саюзнымі краінамі, якія ўжо падпісаныя на травень (Кітай, Сербія, Румынія).

На рахунку Банка у гэтым месяцы было 103700 рублёў. Гэтыя грошы планавалася накіраваць на стварэнне стратэгічнага запасу зброі і ежы, але з-за падзей, новых спаборніцтваў і, як след, адкрыццём новага фронту, урадам Беларусі было вырашана перавесці усе запасы ў валюту і накіраваць іх на ўказанні атрадам.

Такія непрадказальныя моманты усё-ткі даюць станоўчы вопыт - Беларусь павінна закласці ў новы бюджэт грошы на ўказанні атрадам, а таксама на крэдыты на трэн. пляцоўкі. Разам з тым, пры цяперашнім становішчы, Беларусі неабходны ваенны "адпачынак".

Хочацца адзначыць, што ў красавіку Міністэрства эканомікі паспяхова вяло гандаль зброяй 7 узроўню якасці. Было набыта і паспяхова прададзена 6322 адзінкі гэтай зброі. Прыбытак склаў 1900 рублёў. Такім чынам, чым больш людзей будуць гандляваць таварамі такога кшталту, тым ніжэй будуць цэны на зброю. Разам з тым, гандляры могуць атрымліваць вельмі добрыя грошы.

Бюджэт на травень новы міністр эканомікі зможа стварыць, зыходзячы з інфармацыі па красавіку, і далей абмеркаваць яго разам з кангрэсам.



Часова выконваючы абавязкі міністра эканомікі

Eugene Just II