[MFA] eIreland. даведка [BE]

Day 1,705, 10:22 Published in Belarus Belarus by justacoin



я чакаў, што мiнiстэрства замежных спраў з'яднае артыкулы "паслоў" у адным.
але так здарылася, што мы публiкуемся асобна.
таму, вось мой погляд на падзеi, што адбывалiся ў першай палове лiпеня у еIрландыi.



Пачатак ліпеня ў краіне стаўся даволі млявым і адзначыўся толькі правановай аб мадэрнізацыі ваеннага атрада Boot Camp у адпаведнасці з уведзеннымі дывізіёнамі. Дарэчы, Boot Camp – гэта атрад-школа для пачаткоўцаў, які дапамагае ім разабрацца ў ваенным модулі гульні ды аказвае падтрымку q6 танкамі. Акрамя таго, калі гулец дасягае 25 узроўня, ён дадаткова атрымлівае ад дзяржавы матэрыяльную дапамогу ў памеры 10к нацыянальнай валюты ды заклік перайсці ў іншы ваенны атрад еІрландыі.

Напярэдадні прэзідэнтскіх выбараў справаздача сыходзячага прэзідэнта выклікала даволі розныя адзнакі. І найбольш значная з іх – нуда. Прэзідэнта абвінавацілі ў тым, што большая частка насельніцтва краіны была вымушана перайсці ў туклік. Аднак абранне новага прэзідэнта абярнулася не меншым скандалам у прэсе. Вызначылася, что абраны прэзідэнт – харват IRL. Акрамя таго, на 3 міністэрскіх пасады таксама былі прізначаны харваты IRL. Пачаліся размовы аб харвацкім ТО. Больш таго, пры заключэнні чарговага МРР з Егіптам з'явілся артыкул аб харвацкім ТО ў афрыканскай краіне (сітуацыя амаль аднолькавая той, што склалася ў еБеларуси пасля абрання simust2). Але з большага на тым спрэчкі і скончыліся.

Апошнія падзеі ў свеце (стварэнне новаго альянса, спрэчкі ды законы аб NE паміж еКанадай і еЗША) не абышлі еІрландыю бокам. Грамадзяне ўдзячныя еКанадзе за дапамогу ў вызваленні ад еБрытанскіх захопнікаў і таму, я лічу, большасць з iх будзе змагацца за еКанаду і еМексіку супраць еЗША. Нягледзячы на апошнiя артыкулы, дзе апублiкаваныя заклiкi заставацца нейтральным да падзей у Паўночнай Амерыке.