пазыцыя ПАП на прэзыдэнцкіх выбарах 05.01.2013

Day 1,871, 23:13 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

каго падтрымаць на прэзыдэнцкіх выбарах? паспрабую сваімі словамі апісаць лёгіку рашэньня калегіяльна прынятага Партыяй Аматараў Піва. маем 3 кандыдаты.

Jahsis_killuminati - НФ + НБ
падтрымку не патрабуе. ок. не патрабуе - падтрымліваць ня будзем
Astrum Invictus - НГ
перабежчык. да таго яшчэ да варожай партыі с нядобрай рэпутацыяй. лепш не.
Cizimerkezi - тамліеры + анархісты
каментары патрэбныя?

калі першаму мы не патрэбныя, другі ня можа быць гарантам стабільнасьці а трэці ўвогуле турак - як думаеце вырашылі нашыя партйцы на ўнутраным форуму? спраўна. застанемся са сваім кандыдатам, нават калі ягоныя шанцы на абраньне нам не здаюцаа высокімі.

Igor Res - не турак, добрасумленны партыец, у сумнеўных сувязях не заўважаны. на рэшту пытайцеся ў кандыдата самі. сябраў партыі заклікаю рабіць выбар паводле ўласнага розуму і сумленьня, але пры гэтым мець на ўвазе што ўласнага кандыдата мы ўсё ж маем.


p.s. маё прыватнае меркаваньне - найлепшы прэзыдэнт - прэзыдэнт абраны па правілах The Hitchhiker's Guide to the Galaxy


Партыя Аматараў Піва - партыя транспарэнтнае палітыкі с чыстымі рукамі і сумленьнем