[MoD] Баявыя загады - Дзень 2705 [00:15]

Day 2,705, 00:18 Published in Belarus Belarus by Belarusian Ministry of Defense


Бітвы за Ўкраіну па-ранейшаму застаюцца найважнейшым прыярытэтам для беларускіх ваяроў. Як і ўзгадвалася ў папярэднім артыкуле, каб не дапусьціць уварваньня ўкраінскага войска на паўднёва-амэрыканскі кантынент Бразылія распачала контр-удар. Прагназавана ўкраінцы атрымалі значна мацнейшага суперніка ў параўнаньні з Уругваем, тыднёвы ўрон якога супаставімы з уронам Беларусі. Тым ня менш уздымаць рукі дагары і мачыць штонікі пакуль рана. Накацім за Братэрства! За Ўкраінушку!

Да беларускага ўрада зьвярнуўся па дапамогу італьянскі ўрад. Італія пакутуе ад прасэрбскага дыктатара, які раскрадае іх скарбніцу і мэтанакіравана разбурае саму краіну. Дакладаны час дэмакратычнай рэвалюцыі пакуль ня вызначаны з-за складанай сытуацыі ў Паўднёвай Амэрыцы, але, калі ўбачыце, што ў Італіі пачалася рэвалюцыя, то далучайцеся да атраду Elite eItaliana і ваюйце за свабоду нашых хаўрусьнікаў.

Гэтаксама з гадзіны на гадзіну чакаецца вылет грузынскіх ваенна-паветраных сілаў у Пэру. Нажаль, мы ня маем актыўнага MPP, але пастарайцеся дапамагчы грузынам, калі яны раптам сустрэнуць значны адпор.

На дадзены момант Румынія атакуе Менск - ігнаруйце бітву, калі толькі ня хочаце набіць сабе крыху дамагу патрыёта. Пасьля таго, як Менск будзе захоплены, румынскі бок пачне аўтаатаку праз 24 гадзіны на апошні беларускі рэгіён - Віцебск. Адначасова будзе ўзьнятае паўстаньне ў Менску. Гэта робіцца для таго, каб скончыць дзеяньне "натуральнага ворага" і як мага менш трымаць Беларусь пад поўнай акупацыяй. На гэтым нашая вайна з Румыніяй будзе скончаная.






Тлумачэньні:

- Трэніровачная бітва
- Біць толькі калі сцяна менш за 53%. У іншым выпадку лепей захаваць зброю да наступнага разу альбо біць па другіх прыярытэтах
- Важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, няма неабходнасці карыстацца энергетычнымі батончыкамі
- Вельмі важная бітва. Урон аплачваецца, выдаецца зброя. Змагаемся толькі калі сцяна ніжэй за 53%, па неабходнасці карыстаемся энергетычнымі батончыкамі.