[MinInfo-Cult] №113 - GOOD BYE & GOLD NEWSPAPER OF OCTOBER

Day 1,445, 11:36 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR





Дзень добры, спадарства еБеларусі...

Так як я сёння выпускаю апошні развітальны артыкул у якасці Міністра Інфармацыі і Культуры, якім я ўжо з'яўляюся два месяцы запар (у наступныя два месяцы я дакладна гэты пост займаць не буду), дазвольце хоць адзін артыкул выпусціць толькі на Беларускай мове. Я хачу падзякаваць усім, хто чытаў кожны (альбо амаль кожны) артыкул дадзенай газэты. Але проста сказаць дзякуй і пайсці будзе не цікава. Таму, з грашэй, што засталіся на ліку Міністэрства (захоўваў я іх да пераможнага канцу, чакаючы, што прыйдзе якая-небудзь арыгінальная ідэя, як іх патраціць), я вырашыў правесці насамрэч грандыёзны (у мясцовых маштабах) конкурс ЗАЛАТОЙ ГАЗЭТЫ кастрычніка!

Конкурс ужо закончаны, вынікі Вы можаце пабачыць ніжэй!



ПРАВІЛЫ:

Конкурс, які зноў жа закранае (нажаль) толькі СМІ, але мы ж Міністэрства Інфармацыі, таму гэта наш прамы абавязак. Конкурс будзе складацца з пяці намінацый:

Лепшая газэта на Беларускай мове (1000) - прымаюць удзел толькі газэты, большасць артыкулаў якіх выдадзена на Беларускай мове (усё ж такі Міністэрства не толькі Інфармацыі, але і Культуры)
Лепшы дызайн газэты (1000) - намінацыя для любіцеляў цікавых малюнкаў і іншых дызайнерскіх ідэй
Лепшы змест газэты (1000) - намінацыя для любіцеляў цікавых тэкстаў, як з творчага, так і з інфармацыйнага пункту гледжання
Лепшая актыўная газэта (1000) - самая, на Ваш погляд, актыўная газэта, якая выдаецца не раз у месяц, а амаль кожны дзень і асвячае самыя яркія падзеі ў краіне і не толькі
ЛЕПШАЯ ГАЗЭТА (1500) - галоўная намінацыя, як Лепшы Фільм Года ў Оскары 😉 Ацэньвайце па ўсім параметрам адразу ж, якая газэта Вам больш за ўсё даспадобы

Такім чынам, у прынцыпе, калі ў нашай краіне ёсць такая газэта, якая выдаецца на Беларускай мове, мае выдатны дызайн, заўжды цікавыя тэксты, выдаецца ледзь не кожны дзень, і само-сабой - лепшая газэта ў нашай краіне, то яе ўладальнік можа атрымаць 5500! Але прэмія разлічана на некалькі пераможцаў, хаця і варыянт аднаго пераможцы, згадзіцеся, захапляе! Кожны можа прагаласаваць па кожнай намінацыі ў выглядзе:

1) <газэта 1>
2) <газэта 2>
3) <газэта 3>
4) <газэта 4>
5) <газэта 5>


На месцы <газэта> пішацца не назва, а спасылка на газэту! Іншыя варыянты ўлічвацца не будуць! Можна галасваць па ўсім намінацыям за адну газэту, але ўлічвайце, што калі газэта выдаецца на рускай мове, яна не можа быць залічанай па першай намінацыі. Ды і канешне, за сваю газэту галасаваць нельга, газэта павінна ў большасці выдавацца на еБеларусі, яе ўладальнік павінен мець еБеларускае грамадзянства і яна павінна належыць чалавеку, а не арганізацыі (хай людзі перамагаюць, а не Міністэрствы, каб не паказваць Вам прыклад рэкурсіі). У ва ўсім астатнім - выбар за Вамі!

Конкурс працягнецца да 06.11.2011. Спадзяюся, новы МінІнфа дазволіць мне падвесці вынікі гэтага конкурсу, і я з лёгкім сэрцам пайду ў отпуск. Дапабачэння!



ВЫНІКІ ПРЭМІІ "ЗАЛАТАЯ ГАЗЭТА кастрычніка":

Лепшая газэта на Беларускай мове:

ПЕРАМОЖЦА: Narodnaia Volia of NW - 4 + 1
Mahilyow Times - 4

Лепшы дызайн газэты:

ПЕРАМОЖЦА: The Lanckaron Telegraph - 8
Narodnaia Volia of NW - 1
-=MODERN TIMES=- - 1

Лепшы змест газэты:

ПЕРАМОЖЦА: -=MODERN TIMES=- - 4
On the dark side - 3
Blood-Red _News - 1
Thinking aloud - 1
The Lanckaron Telegraph - 1

Лепшая актыўная газэта:

ПЕРАМОЖЦА: Franko Papers - 3 + 1
Blood-Red _News - 3
Night Minsk NewsBY - 2
The Lanckaron Telegraph - 1

ЛЕПШАЯ ГАЗЭТА:

ПЕРАМОЖЦА: Blood-Red _News - 4 ( ЗАЛАТАЯ ГАЗЭТА )
-=MODERN TIMES=- - 2
The Anywhere Times - 1
Thinking aloud - 1
The Lanckaron Telegraph - 1



І так, віншуем галоўнага ПЕРАМОЖЦУ месяца Blood-Red _Sandman, а дакладней ягоную газэту Blood-Red _News, якая цяпер смела можа насіць званне (якое спадзяемся ў будучыні стане велічным) ЗАЛАТАЯ ГАЗЭТА!

Таксама віншуем Яна Лысага 🙂, Lanckaron'а, Retroman*ru і FrankCo са сваімі не меньш заўважнымі перамогамі ў розных намінацыях.

Нажаль не выйшла Вам паказаць якога-небудзь пераможцу, які б здолеў перамагчы ў некалькіх намінацыях, але навошта гэта - у нас сёння 5 сапраўдных пераможцаў!

На гэтым я здаю свой пост Міністра Інфармацыі і Культуры. Быць можа калі-небудзь яшчэ паўторым гэты конкурс 😉 Пакуль!

MinInfo-Cult Ян Лысы.
© 04-06.11.2011