[MinInfo-Cult] №107 - Changes in the game & eKosovo elections

Day 1,424, 10:21 Published in Belarus Belarus by NATIONAL BANK OF BLR







Дзень добры, спадарства еБеларусі...

Сёння наша Міністэрства можа прадставіць першыя два тэксты напісаныя добраахвотнымі журналістамі Eugene Just II і Bely71. Яны абодва былі дасланыя толькі на Беларускай мове. Высылайце свае тэксты!



Абнаўленне дамагу базук::...

Учора з'явілася аб'ява, што цяпер урон, які можа быць нанесены з дапамогаю базук, павялічваецца ўдвая. Можа здавацца, што цяпер граць будзе з большым інтарэсам, бо "дамаг"
павялічыцца і ўзнікаюць рэальныя шанцы для пачаткоўцаў, каб зарабіць медаль Героя Бітвы.

На самой справе сітуацыя некалькі не супадае з такімі думкамі. Таму прапаноўваю правесці просты аналіз гэтай змены. Пачынаем.

1. Кожны гулёк, хто з'яўляецца сябрам нейкага ваеннага атрада, пры выкананні загада сваёй арміі атрымлівае 1 базуку і 1 энергетычны батончык - патэнцыяльна 30.000 урону ў дзень. Такім чынам атрымліваем за тыдзень 210.000 урону - даволі вялікая колькасць, здаецца. Але гэта робіць кожны, таму адносна астатніх гулякоў у плане урону нічога не змянілася;
2. Пры бітвах цяпер мы часта будзем бачыць сямізначныя лічбы, што будзе псаваць гульню;
3. Такой прапановай адміністратары фактычна зніжаюць каштоўнасць дамага і проста мяняюць лічбы.

Можна зрабіць выснову - такім крокам адміністратары ніколькі не зрабілі лепей для гульні, але ў той жа час для гулькоў у працэсе бітвы нічога не змянілася. Увогуле, увядзенне зроблена дарма. Нават задаешся пытаннем, навошта і з якой мэтай гэта было зроблена.

Дзякую за ўвагу, Eugene Just II.



Выбары, выбары, Косава::...

Зараз даволі актуальная праблема ў еСвеце - становішча еКосава. Ці гэты рэгіён будзе незалежны, ці часткай еСербіі. На момант напісання артыкула больш за 52000 гулякоў прагаласавала, але пакуль так і невядома, які лёс чакае еКосава. Пакуль ні той ні іншы бок не перамагаюць. У славянскай прэсе разгарнулася шырокая прапаганда ў дапамогу еСербіі.

Па некаторых нормах і пунктаў дамоўленнасці паміж еўрапейскімі краінамі межы краін немагчыма змяніць за кошт другіх краін, таму Косава атрымала незалежнасць, а не стала часткай Албаніі (некаторыя лічаць, што Косава не ўсе краіны прызналі і таму гэты рэгіён яшчэ не ў складзе Албаніі, але гэта памылковая версія).

Далей я выкажу свае думкі. Асабіста на мой погляд РЛ Косава - вотчына Албаніі. Да прыхода славян на гэтыя землі там жылі ілірыйскія плямёны. Сучасныя даследванні паказваюць, што гэта продкі албанцаў. Албанцы не славяне. Раней яны былі хрысціянамі, а калі іх землі належылі Асманскай імперыі, яны вымушаны былі прыняць іслам.

Ёсць артыкул Hyena Black у дапамогу еСербіі. Там я выказаў свае думкі наконт таго, што Косава гэта Албанія. У адказ пачуў вельмі цікавую рэпліку - "і гэта кажа славянін". Ну раз ідуць такія пытанні, то давайце спытаем у славян, што яны мяркуюць на гэты конт: у Харватаў, у жыхароў Босніі і Герцыгавіны і г.д. Я не ўпэўнены, што яны лічаць Косава сербскай тэрыторыяй. На мой погляд больш галоўным з'яўляецца іншы фактар, чым нацыянальнасць, ці рэлігія. Калі вернемся ў РЛ і паглядзім якое становішча ў Косава было калі гэта была частка Сербіі. Рэгулярные забойства сербаў, звычайных грамадзян, ніякага падпарадкавання Белграду. Рэгіён дзе царыла анархія і хаос. Відавочна, касавары атрымлівалі падтрымку з боку НАТО і паводзілі сябе даволі агрэсіўна. Тым не меньш, паважаныя чытачы спытайце перш за ўсё саміх сябе: ці хацелі бы Вы жыць у краіне, у якой цэлы рэгіён наогул не кантралюецца, але на розныя праграмы (міратвочыя, здраваахоўчыя і інш) ідзе вялізарная маса грошаў з кішэні падаткаплатнікаў.

Зараз немагчыма нешта змяніць і Сербіі лепш будзе адмовіцца ад Косава.

Дзякую за ўвагу, Bely71.



Вайна::...

Дапамажыце ў бітве супраць еЛітвы!



Палітыка::...

Alliance
President of Belarus proposed a mutual protection pact with Russia.
17 ЗА - 2 СУПРАЦЬ



Насельніцтва::...

Насельніцтва: 693
Сёння: 10
Сярэдні ўзровень: 12



Тэрыторыя::...

6 рэгіёнаў: Minskaya, Mahilyowskaya, Homelskaya (C), Vitsebskaya, Brestskaya, Hrodzienskaya.



Эканоміка::...

1 = 0,001
1 = 1030



Прэса::...

[МАГІЛЁЎСКІ ЧАС] Выпуск №8
[RU][Pilot] Анархизм – идеология интеллектуалов
[SupportBY] РАЗДАЧА НОВИЧКАМ
СДАЧА ПУЛЕМЁТОВ.
[MOD] Загады: Судовия [13 октября 1423 День Нового Света]
[The Lanckaron Telegraph] Дневники Иоанна Верте
Сила Нации
[SPQR] Конгресс
[SupportBY] Новичок, к оружию!



Добрый день, жители еБеларуси ...

Сегодня наше Министерство может представить первые два текста написанные добровольными журналистами Eugene Just II и Bely71. Они оба были высланы только на Белорусском языке, поэтому Вы можете увидеть их выше. Высылайте свои тексты!



Война::...

Помогите в битве против еЛитвы!



Политика::...

Alliance
President of Belarus proposed a mutual protection pact with Russia.
17 ЗА - 2 ПРОТИВ



Население::...

Население: 693
Сегодня: 10
Средний уровень: 12



Территория::...

6 регионов: Minskaya, Mahilyowskaya, Homelskaya (C), Vitsebskaya, Brestskaya, Hrodzienskaya.



Экономика::...

1 = 0,001
1 = 1030



Пресса::...

[МАГІЛЁЎСКІ ЧАС] Выпуск №8
[RU][Pilot] Анархизм – идеология интеллектуалов
[SupportBY] РАЗДАЧА НОВИЧКАМ
СДАЧА ПУЛЕМЁТОВ.
[MOD] Загады: Судовия [13 октября 1423 День Нового Света]
[The Lanckaron Telegraph] Дневники Иоанна Верте
Сила Нации
[SPQR] Конгресс
[SupportBY] Новичок, к оружию!



MinInfo-Cult Ян Лысы.
© 14.10.2011