помста інвалідаў (C) ŽW

Day 1,830, 01:08 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann

на падставе інфармацыі з цалкам вартых даверу крыніцаў аб захопу партыі анархістаў былі распачатыя прыватныя перамовы с некаторымі яе сябрамі аб эвакуацыі.

і раптам сёньня атрымліваю ліст ад Servererror аб тым што мы маглі б і сябраваць, але за распаўсюджваньне "ілжывае прапаганды" партыю аматараў піва чакае жорсткая помста - жывыя сябры партыі анархістаў будуць закліканыя да пераходу у народную грамаду.

дзе праўда? няўжо я сапраўды распаўсюджваў ілжывую інфармацыю і ў партыі анархістаў нічога не адбылося? калі так - прынясу свае прабачэньні анархістам якіх я спрабаваў дэзынфармаваць, калі не - прывітаньне грамадзе - наступнай ахвяре ТО.

p.s. што датычыцца канкрэтна Servererror - вядома толькі тое што ён фізічна знаходзіцца у рызе (альбо выкарыстоўвае латышскі proxy) і пагаджаецца с тым што захапіў партыю. але, пісаў мне, што для добрае справы. так можа гэта добры чалавек ўсё ж?