слуцкі збройны чын

Day 1,834, 08:52 Published in Belarus Czech Republic by b0rmann


сёньня сьвяткуем 92 гадавіну слуццкага збройнага чыну. здавалася - што агульнага ён мае с eRepublik? нечакана шмат. гэта адна з апошніх вайсковых акцыяў беларусаў за права ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА. але тут, як гляджу, гэта не прынята.

скажыце мне, калі ласка, памяркоўныя сцыкуны, дзе б мы былі сёньня, каб слуцкія паўстанцы ў 1920 годзе разважалі ў стылю нашае eЎлады (і перадусім МО) - "мы б ваявалі, але дамагу ў нас ня хопіць - ізноў жа нас маскалі выпіляць", альбо - "мы б паўстаньне пачалі, але ў нас жа с бальшавіком дамова да канца року пачакаць". а тыя людзі лілі за беларусь сапраўдную кроў і ахвяравалі за беларусь сапраўднае жыцьцё. так дзе бы мы былі каб яны бралі прыклад з incertidumbre і KittyCat?

спраўна. былі б мы ў глыбокай дупе. і не было б ніякай беларусі ані на мапе сьвету, а ані на тутэйшай мапцы. і тут нас ня будзе. мяркуеце доўга вытрымае у eБеларусі малады грамадзянін, якому не варожы ТОшнік, але ўласны міністр абароны (хаця пазыцыі, насамрэч, сумяшчальныя), у якасьці пачатковага інструктажу тлумачаць як важны для нас мір с акупантам і галоўнае чаго ён ня можа рабіць, так гэта "біць у гомлі"? нядоўга. штодня іх сюды прыйдзе 10-20, і столькі ж адыдзе. таму, зразумела што на мадзьяра мы ніколі "ня будзем мець дамагу", але...

...паміж намі і украінцамі тут ёсьць вялікая розьніца. тыя знаходзяцца пад вугорскай акупацыяй перманентна, час ад часу адбіваючы пару рэгіёнаў. дамагу ў ніх не было й ня будзе для вызваленьня, але ў адрозьненьне ад здрадніцкіх беларусікаў яны ГОНАР МАЮЦЬ. здрадніцкіх дамоваў не трымаюцца. яны - сапраўдная нацыія і ў сапраўдным жыцьці і тут. мы - імітацыя. і, магчыма з нашага натоўпу калабарантаў і прыстасаванцаў ніколі поўнавартасная нацыя ня ўзьнікне.

кожны народ варты сваёй ўлады. рыгоравіч - найлепшы правадыр беларусам у рэальным жыцьці, прэзыдэнтка-украінка - аб лепшым тут няма чаго й марыць.

але, хопіць аб сумным. давайце лепш піва выптем на памяць гярояў паўстаньня, калі нават ў eGuards ня знойдзецца ані адзін капітан што падтрымаў бы вяртаньне нам калі ўжо не нашых земляў, так хаця б нашага імя і гонару.