Інтэрв'ю з Прэзідэнтам Босніі і Герцагавіны

Day 2,241, 10:32 Published in Belarus Belarus by MurashkoNikita
Прывітанне ўсім

Інтэрв'ю з Прэзідэнтам Босніі і Герцагавіны - HB Warrior

Боснія і Герцагавіна ў гульні.


Вішаградскі мост або мост Мехмеда-пашы

1. Раскажыце калі ласка, караценька, гісторыю Босніі ў ерэпе. Мабыць, у якіх альянсах вы былі, ці ёсць ў вас непрымірымыя ворагі.

Боснія доўга была ў альянсе EDEN. Пасля распаду альянса, мы ў ніводны альянс не ўступілі. Але мы засталіся ў добрых адносінах з большасцю краін гэтага альянса і ў той жа час шукалі новых сяброў. Каб пашырыць нашы дыпламатычныя сувязі.
Непрымірымым ворагам для нас з'яўляецца Сербія.
* Таксама пульнула Air Strike па Індыі і некаторы час утрымлівала два рэгіёны Індыі.(ад аўтара)


Імператарская мячэць у Сараева

2. Боснія і Сербія. Адносіны паміж вашымі краінамі.

Нашы адносіны цяжка растлумачыць таму, хто не ведае гісторыю балканскіх краін.
У Босніі есць тры буйныя нацыянальнасцяў: харваты(17), баснійцы(47), сербы(31). Мы можам сказаць, што Боснія таксама з'яўляецца і сербскай краінай. У ерэпаблік таксама гуляюць за Боснію прадстаўнікі гэтых нацыянальнастей, у тым ліку і сербы. Нягледзячы на гэта, паміж нашымі краінамі дрэнныя адносіны. Сербія робіць усё, каб мы былі пад іх уладай. Гэта яны выкінулі нас з Індыіі, і мы не сумняваемся, што гэта паўтарыцца ізноў, цяпер уже паспрабуюць выкінуць нас з ААЭ.


Млыны

3. Калі паўстала ідэя ўдарыць па ААЭ і я лічу, перад гэтым былі нейкія дамовы з Турцыяй.

Пасля доўгай акупацыі Сербіяй, у нас з'яўлялася магчымасць вызваліцца. У той час ААЭ была выгаднай краінай для нападзення. Бо мы ведалі, што не надоўга будзем вольны. Якіх та дамоў з Турцыяй у нас не было, бо яна была занята вайной з Іранам. Мы паспяхова высадзілісь у ААЭ і хутка захапілі яе.



Мостар - неафіцыйная сталіца гістарычнай вобласьці Герцагавіна

4. Турцыя і Боснія. Адносіны паміж вашымі краінамі. Калі адносіны пачалі станавіцца бліжэй.
Мы саюзнікі. Вы ніколі не пабачыце турэцкі МЮ які змагаецца супраць нас, сяброўства паміж намі працягваецца ўжо доўгі час і я спадзяюся паміж намі яшчэ на доўгі час застануцца сяброўскія адносіны.


Нацыянальная Бібліятэка

5. Ці ёсць у вас магчымасць утрымліваць RW, ці вы просіце дапамогі ў саюзнікаў.
У нас ёсць магчымасці ўтрымліваць без асаблівых намаганняў RW. Але бываюць усё ж такі праблемы, калі сербы вырашаюць трохі патанкаваць у RW, тады мы ўжо просім дапамогі у нашых саюзнікаў.



6. Планы, якія вы ставіце перад сабой. На гэты тэрмін і на наступныя.
У кароткатэрміновым перыядзе ўтрымліваць RW ААЭ. Але ў нас ёсць жаданне вярнуць свае карэнныя рэгіёны. Бо дома ўсе ж такі лепей :3


Сяло Меджугор’е - месца паломніцтва католікаў.

7. Калі б вы былі у альянсе, якія б краіны, вы жадалі там убачыць.
Калі мы б былі ў альянсе, я б жадаў убачыць у нём Польшчу і Гішпанію.


Сцечкі - манументальныя сярэднявечныя надмагіллі (іх тысячы па краіне)

8. Ці ёсць лі краіны, з якімі у вас вельмі доўга застаюцца сяброўскія адносіны.
Харвація і Албанія нашы лепшыя сябры ў ерыпаблік. Мне здаецца, гэтае сяброўства нельга чымсьці разарваць.


Яблоницкае возера

9. І апошняе пытанне, што вы ведаеце аб Беларусі. РЖ ці ў гульне.
У РЖ, я ведаю, што Беларусь была часткай СССР, да атрымання незалежнасці. Мне здаецца, што Боснія ды Беларусь, гэта две маленькія, але гордыя краіны.
У гульне я ведаю, што Беларусь знаходіцца ў альянсе TWO і што мы часта па разныя бакі ў бітвах. Я жадаю, каб у будучыні паміж намі былі сяброўскія адносіны. Беларусь у гульне паказвае сабе, як надзейны саюзнік, якую большасць краін у ерыпаблік жадала убачыць на сваём баку, а не на працілеглым.




P.S Чаму я вырашыў узяць у прызідэнта Босніі? Таму што гэта прыклад, як трэба с прафітам выкарыстоўваць Аir Strike.