[iBM] Пошук фундатараў для конкурса

Day 3,007, 09:18 Published in Belarus Israel by jumpuphide

Шабат шалом, спадарства.

Шукаю мэцэнатаў-фундатараў для конкурса.
Конкурс у тры этапы:
1. Пошук фундатараў, стварэньне прызавога фонду;
2. Набор удзельнікаў;
3. Абвяшчэньне вынікаў.

Для кожнага этапа будзе стварацца артыкул.

Сутнасьць конкурса ў наступным: ад моманту пачатка і да моманту сканчэньня трэба сабраць як мага больш мэдалёў:
- па «гуманітарных дысцыплінах» (Герой працы, Кангрэсмэн, Прэзыдэнт краіны, Медыямагнат, Апора супольнасьці)
- па «ваенных дысцыплінах» (Ваяр за свабоду, Герой бітвы, Герой кампаніі, Герой паўстаньня, Супэржаўнер, Найміт, Лепшы ваяр, Сапраўдны патрыёт)

У выніках будзе падлічана колькасьць атрыманых грамадзянамі мэдалёў і створаны топ-3 грамадзян, адпаведна якому паміж імі будзе размеркаваны прызавы фонд.

Паміж дысцыплінамі фонд падзяляецца напапалам, у топ-3 - наступным чынам:
1 месца - 70%
2 месца - 20%
3 месца - 10%

У конкурсе маюць права ўдзельнічаць толькі РЛ-беларусы, грамадзянства ў гульне ня мае значэньня.
Я застаўляю за сабою права вырашаць усе пытаньні ці спрэчныя сітуацыі.

На дадзены момант нам трэба сабраць як мага больш сродкаў, каб прывабіць як мага больш добрых гульцоў, бо кожны мэдаль - гэта ня толькі крок насустрач да выйгрышу, але й капейка ў скарбонку нашай супольнасьці і краіны наогул, што будзе карысна для ўсіх.


Шаноўнае спадарства, напішыце, калі ласка, у каментары, якою сумаю вы маглі бы нам усім дапамагчы.

Збор сродкаў працягнецца да 15 лютага.



На дадзены момант у фонд дадалі наступныя сродкі:
20 000 сс - Крэпкахазяйсцтвеннае Минисцерства Сельскагасударсцтвеннай Эканомики
5 000 сс - ZmicerU
30 gold - Pan Alies Bu
5 000 сс - Vital375


Усім дзякуй 🙂