Objectives Rush | Імчаць па Заданьні - ВЫКАНАНЬНЕ

Day 2,944, 08:37 Published in Belarus Belarus by Pan Alies Bu


Лявон Вольскі выконвае вельмі сельскагасударсцьвенныя песьні!
Музычная тэма: Lavon Volski - Starszynia [ŻYWIE BIEŁARUŚ]


Прывітаньне, панства!

Па выкананьню бягучага квэста ўзнікаюць шмат пытаньняў, таму караценька як і што рабіць у скрынах. Артыкул з апісаньнем зрабіў пан jumpuphide. Спасылка на артыкул.



На хатняй (галоўнай) старонцы гульні зьвяртайце ўвагу на вось гэты адлік. Па сканчэньні, ком, намесьнік кома (для любой харугвы), а капітан толькі для сваёй харугвы, зможа запусьціць выкананьне заданьня.







За выкананьне першага заданьня вы атрымаеце вось такія 2 падарункі, за другое 4 шт., і г.д. Згадзіцеся, 4 голда і 10 цукерак=5 батонаў, добры вынік, за невялікую колькасьць забойстваў. Падарунак атрымоўвае гулец, што зрабіў хоць 1 кіл пры выкананьні заданьня!



Падарункі нельга выкастаць самому, іх можна толькі падараваць, таму мяняйцеся з сябрамі.

Так выглядае будынак, што трэба зруйнаваць. На ім бачна яго «здароў'е» і колькі засталося часу да канца заданьня.





Цяпер невялікія парады. Па маіх прыкладных падліках каб зьнішчыць 1 будынак спатрэбілася 600 кілаў, на другі каля 1200 кілаў. Так, тут патрэбен не дамаг, а менавіта кілы (забойствы). Таму выкарыстоўвайце базукі. З базукамі можна выкарыстоўваць і паскаральнікі, што даюць павеліченьне кілаў у адпаведнасьці з каэфіцыентам паскаральніка. Праз лагі рэпкі будынак можа не адразу з'явіцца на старонцы, таму калі ком напісаў, што запусьціў заданьне, перагрузіце старонку. І абнавіце старонку калі «здароў'е» будынка амаль скончылася, мажліва ён ужо разбураны, а вы б'еце далей. Тут канешне трэба глядзець па часе, бо калі засталося 10 сек. да сканчэньня, то лепей біць далей, бо магчыма вашых 5 кілаў і не хопіць. Гэта заданьне з'яўляецца толькі ў бітве што стаіць па ДО і калі не прайшло больш за 60 хвілін з моманту пачатка бітвы. Калі будзе больш Т60, то ком памяняе ДО на іншую падыходзячую бітву.



Першая харугва лісоўчыкаў будзе выконваць заданьне №3 прыкладна а 21-45 па Менску. Заданьне можа быць запушчана не адразу праз каардынацыю.