Вынікі латарэі №1

Day 2,658, 11:06 Published in Belarus Georgia by Maxim Rusakov


Стоп Гульня! Віншуем пераможцу!

Сёння пашчасціла mamuk. Які атрымаў 517,5 BYR
Як гэта адбылося.
На працягу 24 гадзін латарэйная аб’ява вабіла чытачоў. Нягледзячы на тое, што ўпершыню Латарэя праводзілася ў суботу-нядзелю, артыкул быў:
• падтрыманы 37 галасамі
• пракаментаваны 26 разоў
• падпісалася 14 чалавек

Дарэчы, хто не падпісаўся – падпісвайцеся! Вырашылі паўдзельнічаць і паўдзельнічалі 30 чалавек:


Ставак зроблена:
• 5 па 5 BYR
• 5 па 10 BYR
• 20 па 25 BYR

Такім чынам сабрана 575 BYR.

10% ад гэтай сумы я прысабечыў на будучыню. Афіцыйна гэта адміністратыўныя расходы 57,5 BYR Усё астатняе – прызавы фонд, які склаў 517,5 BYR

У склаўшайся гульнявой сітуацыі, тыя, хто зрабіў стаўкі мелі наступныя шанцы:

5 BYR – імавернасць перамогі 0,87% – выйгрыш у 102,5 разоў большы за стаўку
10 BYR – імавернасць перамогі 1,74% – выйгрыш у 50,75 разоў большы за стаўку
25 BYR – імавернасць перамогі 4,35% – выйгрыш у 19,7 разоў большы за стаўку

Мне здаецца, што ўкласці 5 BYR і мець магчымасць атрымаць у 100 разоў больш – добры варыянт.

Тэхнічныя падрабязнасці.

Усё рабілася ў MS Excel

У залежнасці ад памеру стаўкі кожны гулец атрымаў неабходную колькасць гульнявых слотаў, адпаведна x1, x2, x5

Усяго гульнявых слотаў у першым розыгрышы атрымалася 115 =COUNT() ці =5*1+5*2+20*5

Кожны гульнявы слот атрымаў рандомны нумар ад 0 да 1 праз функцыю =RAND()

Каб прывесці ўсё да зручных натуральных лікаў я скарыстаўся =RANK(), і атрымаў просты шэраг 1, 2, 3... Nакім чынам рандомна былі размеркаваны усе гульнявыя слоты.

Тлумачу праз прыклад:

гулец А, стаўка 25 BYR = 5 слотаў пасля апісаных крокаў слоты ідуць те так: 1, 2, 3, 4, 5; а так: 105, 69, 54, 94, 7

Асноўны момант... Там-тамы...

Далей я скарыстаўся =RANDBETWEEN(1;115), якая абрала адзіны слот, слот-пераможцу.

Каб усё гэта спрацавала, у Excel быў адключаны рэжым аўтаматычнага разліку. То-бок ціснем кнопку – бац! Пералічалася. У гэтым месцы быў мною дапушчаны валюнтарызм. Я мог ціскаць гэты батон колькі заўгодна, і кожны раз атрымліваўся б новы пераможца. Але навошта?

І так:


Яшчэ раз вітаем пераможцу!
Наступная латарэя хутка будзе. Каментуйце, прапануйце, задавайце пытанні.

На міжнародны рынак фігу выйдзем з такой латарэяй. Публікацыя артыкула за мяжой 2 gold. Столькі не збярэш на пакрыццэ выдаткаў. Толькі калі замежны грамадзянін адкрые філіял 🙂 тады можна паспрабаваць збіраць на міжнародны джэк-пот 🙂