Вынікі тыдня. Ху із Добры Гулец?[MoD]

Day 2,647, 01:53 Published in Belarus Belarus by Kobby88
Вітаю шаноўныя. Прапаноўваю вашай увазе кароткі агляд вайсковай актыўнасці за мінулы тыдзень. У табліцы ніжэй вы можаце пабачыць колькасць байцоў (па дывізіёнах і агулам), якія ваявалі на мінулым тыдні.



Як бачым, колькасць жадаючых прыняць удзел у бітвах стабільная і змяньшаецца з павышэннем дывізіёна. Фактычна, ваююць адныя і тыя ж людзі. З другога боку мы можам суцяшаць сябе тым, што зараз Беларусь не мае сваіх уласных важных бітваў, таму і ваяроў менш, і дамаг краіны адпаведна. Ніжэй можаце пабачыць тыднёвы дамаг усіх краін Ерэпаблік.





Месца Беларусі Ў гэтым рэйтынгу не суцяшальнае. Ёсць патэнцыял, каб без праблем падняцца вышэй месц на 10, ці нават больш вышэй. Яшчэ раз паўтаруся, што актыўнасць невымерна вырастае у той час, калі твая краіна вядзе зацятыя цікавыя войны. Зараз мы адпачываем і займаемся ў асноўным дапамогай хаўрусьнікам. Свае важнейшыя задачы мы зараз вырашаем, і паспяхова, шляхам дыпламатыі.

Цяпер паглядзім, хто з ваяроў асабіста вызначыўся за мінулы тыдзень. Топ 3 злосных баевікоў з кожнага дыва атрымаюць 25, 20 і 15 танкаў ку 7 адпаведна. Пачнем з першага дывізіёна.



Наш першы дывізіён мае шмат пракачаных гульцоў. Некаторыя не ваююць па некалькі тыдняў, але рэгулярна качаюць моц на ўсіх трэніравальных пляцоўках. Гэта добра. Я разумею, што вам не хочацца хутка патрапіць у мацнейшы дывізіён. І я таксама разумею, што у кагосьці ўжо і няма жадання ваяваць, а толькі качаць моц. Але таксама хачу вам нагадаць, што вашая падтрымка вельмі патрэбна краіне. З вашай сілай 40-50 тысяч часта дастаткова некалькіх кілаў, каб павярнуць ход бітвы на нашу карысць. Памятайце гэта і не ігнаруйце бітвы, нават калі вам асабіста там не свеціць БХ.



Усё напісанае вышэй тычыцца і другога дывізіёна. Разам з тым адзначу, што пры усіх прэтэнзіях Д1-Д2 малайцы. У параўнанні з іншымі краінамі (нават нашмат мацнейшымі) нашыя Д1 і Д2 трымаюцца на належным узроўні. Нават без дапамогі хаўрусьнікаў, калі у Беларусі не было МПП, яны паказалі сябе баяздольнымі і здольнымі вырашаць пастаўленыя задачы.

Дывізіён 3, дывізіён 4



Дывізіён 3, дывізіён 4

Праблемы старэйшых дывізіёнаў агульныя і вядомыя. Недахоп гульцоў, малая іх колькасць нават у параўнанні з падобнымі па колькасці насельніцтва на Беларусь краінамі. Асабліва гэта тычыцца Д4. Там нашым хлопцам на самой справе прыходзіцца цяжка.



Аднак маем тое, што маем. У Д4 амаль кожны не раз здзяйсняў сапраўдныя подзвігі, выцягваючы бітвы амаль у адзіночку. Пра Д3 таксама адзначу, што там хапае сапраўдных ваяроў, здольных біць і за Беларусь, і выцягваць раунды хаўрусьнікам.
Дзякуй за увагу і служыце краіне верна, сынкі!