Перадвыбарчы артыкул

Day 2,633, 02:48 Published in Belarus Ukraine by Jaska Gaspadar


Вітаю, панства!

Музычны фон - Лютавер'е - Падай, Ярыла

Спачатку да склада Ураду:

Прэм'ер-міністр - Kamaedzitca

Міністр абароны - Kobby88
Намесьнік міністра абароны - Vital375

Міністр замежных спраў - Jan Karal Chadkievicz
Намесьнік міністра замежных спраў - Mikita22
Намесьнік міністра замежных спраў - Pan Jaugien

Губернатар (ён жа мінстр фінансаў) - Sir Sixpence

Міністр адукацыі - Kiryl Z Mensku
Намесьнік міністра адукацыі - Military Jane


Падчас працы магчымыя зьмены, бо не ўсе гатовы працаваць поўны тэрмін ці ў поўную моц. Калі хтосьці, акрамя загаданых вышэй асобаў, таксама жадае працаваць ва Урадзе, ці ў яго ёсьць ідэі і ён хоча нешта зьмяніць у еБеларусі - не саромейцеся, пішыце мне лісты. Да таго ж, як заўжды, краіне патрабуюцца амбасадары.

Знешняя палітыка.
Працягваем знаходзіцца ў альянсе ROOT, усталёўваем кантакты з краінамі, добразычлівымі да нашага альянсу. Асабліва плённа павінны працаваць з Летувой, Украінай і Грузыяй. Летува пакуль застанецца ў Менску, магчыма гэта будзе іх адзіны рэгіён.
Пагроза існуе ад наступных краін:
Румынія, але з ёй ідуць перамовы і яны гатовыя арандаваць нашыя рэгіёны;
Вугоршчына, пакуль невядомыя яе мэты, аднак яе інтарэсы на нашыя рэсурсы супадаюць з інтарэсамі румынаў, таму будзем спадзявацца, што вугорцаў на нашых землях не будзе;
Польшча, пасьля агрэсіі, праяўленай да Летувы, фактычна стала ворагам ROOT і чакаць ад яе можна чаго заўгодна;
Латвія, калі будзе існаваць мяжа з гэтай краінай-вытворцам шпротаў, то на 99% гарантаваная вайна.

Вайсковая справа.
Пад маім кіраўніцтвам будзе створаны добраахвотніцкі атрад “Пагоня”. Мэта стварэньня - крышталізацыя суполкі найбольш моцных і актыўных беларускіх ваяроў, здольных да неадкладнага рэагаваньня ў вайсковых апэрацыях краіны. Для таго, каб стаць байцом атраду “Пагоня” вам ня трэба сыходзіць з тых атрадаў, сябрамі якіх вы з’яўляецеся зараз. Дастаткова заявіць, што вы гатовыя прыняць на сябе адказнасьць за лёс еБеларусі і здольныя даказаць гэта са зброяй у руках. “Пагоня” - гэта сілы хуткага рэагаваньня, якія будуць цалкам забяспечвацца за кошт саміх добраахвотнікаў і камандзіраў атраду. Пад “Пагоню” будзе адноўлены скайп-чат Міністэрства абароны, куды я дадам тых камандзіраў вайсковых атрадаў і іх байцоў, што выкажуць гатоўнасьць да ўдзелу ў праекце.

Унутраная палітыка.
Кантроль над аматарамі іхтыяфаўны Балтыйскага мора на чарговых выбарах старшыняў партыяў. Стварэньне службы бясьпекі еБеларусі (СББ) і выпуск артыкулаў з параметрычнымі дадзенымі шпіёнаў.
Магчымае павелічэньне падаткаў на патрэбы дзяржавы, калі будзе ўзгодненая дамова з Румыніяй аб іх вяртаньні з акупаваных рэгіёнаў.

Думкі.
Я не абяцаю вам манну нябёсную альбо імклівае паляпшэньне становішча краіны. Трэба разумець, што не могуць 2,5 чалавекі працаваць за ўсіх. Далёка хадзіць не трэба - агульны дамаг Беларусі на мінулым тыдні склаў 6ккк, у той час як дамаг Латвіі - 27ккк. Яшчэ год таму розьніца была ў 2-2,5 разы, а цяпер лічбы значна больш красамоўныя. Шмат гульцоў з Д4 перайшлі ў туклік і амаль не б’юць, а новае пакаленьне яшчэ не дарасло да высокага ўзроўню моцы.
Таму задача стаіць простая: дасягнуць для пачатку 10ккк дамагу на тыдзень. Бо наш узровень на сёньняшні дзень - гэта такія краіны, як Данія, Ізраіль, Чэхія і зусім нядаўна дададзеная адмінамі на мапу Куба. Гэткая ж новасьпечаная Грузыя на галаву апярэджвае нас па дамагу. Як такое магло здарыцца? У Грузыі арганізавана працуе гульнявая супольнасьць, якая шукае і набывае (за рэальныя ці гульнявыя грошы) прапампаваныя акаўнты тых, хто сыходзіць з гульні. Нешта падобнае будзем рабіць і мы, таму, калі ёсьць у каго жаданьне зьмяніць ак, то пішыце мне ў прыват.
Таксама заклікаю ўсіх эмігрантаў вярнуцца на еРадзіму. Зразумейце, што ваш дамаг, нават калі ён будзе 200кк на тыдзень, дужа важны для выжываньня еБеларусі. Узровень дамагу краіны прынцыповы, напрыклад, падчас падпісаньня МPP. Краінам, што знаходзяцца напрыканцы рэйтынгу, вайсковыя пакты складана падпісваць па той простай прычыне, што іх не лічаць годным хаўрусьнікам.
Таксама ў мяне ёсьць ідэя стварыць пару акаўнтаў-фермаў, якія будуць толькі працаваць для паляпшэньня агульнабеларускіх справаў у вайсковым аспекце. Такія акаўнты - пашыраная з’ява ў розных краінах.

Хлопцы і дзяўчаты, я хачу, каб вы, нарэшце, усьвядомілі: калі кожны дадасьць кроплю сваіх намаганьняў, то мора змые ўсіх нашых ворагаў.

Не чакайце, калі вам зробяць фан у гульні - рабіце яго самі.