[Belarus Support] Праграма баявых спасылкаводаў
Ministry of Education BY
Дабрыдзень, панове!
Ці хацелі бы вы, каб нашая любая краіна была магутнай і квітнеючай ня толькі ў прамовах танных тэлевізійных прапагандыстаў? Ці ня мроілі вы ў сонных прыцемках пра еБеларусь ад мора да мора? Ці могуць час ад часу зьдзяйсьняцца мары простых гульцоў?
Я маю мару... Я мару, каб нашая еАйчына пранеслася імклівым вершнікам сьвятое Пагоні на верхнія радкі рэйтынгу краінаў.
Я веру, што для амаль 10-мільённай дзяржавы лічба ў крыху больш за 1 тысячу еграмадзянаў проста ня можа быць неперадольнай мяжой. Я маю мару і я ведаю што варта рабіць, каб мары ўрэшце рэшт зьдзяйсьняліся.
Ад сёньня Міністэрства адукацыі й дэмаграфіі абвяшчае новы набор у праграму спасылкаводаў. Любы гулец, які мае жаданьне далучыцца, мусіць даслаць мне, каардынатару праграмы, ліст з адпаведным запытам.
Што трэба рабіць?
Галоўная задача спасылкавода - распаўсюд весткі пра інсаваньне гульні і яе асаблівасьці (пакіданьне запісаў, пастоў, камэнтаў). Патрэбна зацікаваць і завабіць новых адэптаў. Пасьля знаёмства з гульнёй нэафіт зробіць самастойны выбар ці падабаецца яму тут. Ці захоча ён застацца - гэта ўжо праца ўсей ебеларускай супольнасьці, бо затрымаць гульца могуць толькі цікавыя яму сацыяльныя стасункі.
Мэта спасылкавода трыадзіная - топавыя беларускія сайты, сацыяльныя сеткі, форумы іншых браўзэрных гульняў. Зайшоў, пакінуў паведамленьне, накіраваўся далей.
Што дае ўдзел у праграме?
Я прапаную камандную гульню. Кожны чалавек мае свае, цалкам унікальныя здольнасьці. Нехта з нас умее пісаць прыгожыя тэкстоўкі, нехта валодае тэхналёгіямі спаму, а нехта сьціплы гуру SMM. Разам мы можам працаваць больш эфэктыўна і станоўча паўплываць на дэмаграфічны рост еБеларусі, што рана ці позна
Як на гэтым зарабіць?
Рэкрутацыя кожных 10 чалавек дае мэдаль "Society Builder", што прыносіць 5 залатых шторазу. Таксама ты атрымаеш 10% ад прыдбанага рэфэралам золата.
Рэальнасьць выканананьня гэтае задачы можна ўбачыць на прыкладзе фундатара праграмы, пана simplicitylover.
Маеш жаданьне, роўныя альбо крывыя пальцы й крыху вольнага часу? Зрабі выбар на карысьць Айчыны!
Супрацоўнік Міністэрства адукацыі Chorny Wojna
Comments
Вельмі добрая і карысная праграма!
v
ў!!!
Ў
Ў
V
я бы сказал, пана-ботовода
я валодаю тэхналёгіямі антыспаму, калі што 😉
v
ў!
V
Ў