[Партыя аматараў піва] Завітайце ў нашую карчму!

Day 2,096, 03:36 Published in Belarus Belarus by Michal Czorny
Каму дабрыдзень, каму шалом, а каму здравствуйте, ягамосьці!

Аднекуль чуецца песьня...

Сёньня нашая карчма, прытулак для тых, хто ўжо пасьпеў прапіцца ўшчэнт й тых, хто толькі зьбіраецца надрацца ў сьвіную цыцку, ветліва адчыняе панам ды паненкам свае дзьверы, а дужа спрытным й вокны. Працавацімем штопятніцы ажно да сьвітанку альбо да разьвітальнага высьпятка апошняму госьцю.


Аўтар Мікола Купава

Тваю партыю затошылі? Ліхія людзі перабілі мэдаль? Струк зь мезенец? У карчме півавараў донца куфлю, поўнага найсмачным півам, сьвеціць ярчэй за Соцна! З намі добра, у нас весела! Налівай пуза півам як наліваецца сьпеласьцю колас на жніве.



Згодна з нашым жэстачайшэ стабільным курсам 1 кухаль піва роўны 1000хп. Наш захмялелы карчмар наліе кожнаму, хто прагарланіць нешта пад гэтым артыкулам, 1 кухаль задарма, а сябрам Партыі аматараў піва й ваярам атраду Beerserkers - 2 кухлі піва!

З намі Піўны Бог!