[Белы Легіён] Разам мы пераможам! [раздача скончылася]

Day 2,040, 09:52 Published in Belarus Belarus by vadzimir



Музычны фон

Грамадзяне і грамадзянкі Беларусі!

Сёння, у 8.30 раніцы, без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій да Рэспублікі Беларусь, без аб'яўлення вайны фінскія войскі напалі на нашу краіну, атакавалі нашыя межы ў многіх месцах і падвергнулі бамбежцы са сваіх самалетаў нашыя гарады. Налёты варожых самалётаў і артылерыйскі абстрэл былі здзейснены таксама ў накірунку нашых нарвежскіх тэрыторый.

Гэты нячуваны напад на нашу краіну з'яўляецца бяспрыкладным у гісторыі цывілізаваных народаў вераломствам. Напад на нашу краіну зроблены нягледзячы на тое, што раней паміж Беларуссю і Фінляндыей заўседы існавалі прыязныя і ўзаемапаважлівыя адносіны.

Напад на нашу краіну здзейснены нягледзячы на тое, што за ўвесь час дзеяння агульнай мяжы фінскі ўрад ні разу не мог прад'явіць ні адной прэтэнзіі да Беларусі па выкананні памежных абавязкаў. Уся адказнасць за гэта разбойніцкі напад на Беларусь цалкам падае на фінскіх кіраўнікоў.

Цяпер, калі напад на Беларусь ужо здзейсніўся, наш грамадскі абавязак - адбіць разбойніцкі напад і выгнаць фінскія войскі з тэрыторыі нашай Радзімы.




Гэтая вайна навязаная нам не фінскім народам, пакуты якога мы добра разумеем, а клікамі крыважэрных фінскіх кіраўнікоў, мэта якіх - заняволіць беларусаў, літоўцаў, латышоў, эстонцаў, палякаў і іншыя вольныя народы Еўропы.

Мы выказваем непахісную ўпэўненасць у тым, што нашая доблесная армія і флот, смелыя сокалы беларускіх MU з гонарам выканаюць абавязак перад Радзімай, перад беларускім народам і нанясуць зруйнавальны ўдар агрэсару.

Не першы раз нашаму народу даводзіцца мець справу з нападаючым зазнаўшымся ворагам. Армія і ўвесь наш народ зноў павядуць пераможную айчынную вайну за Радзіму, за гонар, за свабоду!



Мы выказваем цвёрдую ўпэўненасць у тым, што ўсе насельніцтва нашай краіны, усе мужчыны і жанчыны паставяцца з належнай свядомасцю да сваіх абавязкаў, да сваей працы. Увесь наш народ зараз павінен быць згуртаваны і адзіны як ніколі.

Кожны з нас павінен патрабаваць ад сябе і ад іншых дысцыпліны, арганізаванасці, самаадданасці, годнай сапраўднага беларускага патрыета, каб забяспечыць усе патрэбы Арміі, флоту і MU, каб забяспечыць перамогу над ворагам.

Мы заклікам вас, грамадзяне і грамадзянкі Беларусі, яшчэ мацней з'яднаць свае шэрагі вакол нашай Радзімы!

Наша справа правая!

Вораг будзе разбіты! Перамога будзе за намі!



Партыя Белы Легіён створана ў адказ на новыя выклікі сучаснага еСвету.
Сёння на парадку дня стаіць пытанне аб будучыні Беларусі.

Толькія сапраўдныя беларусы з болем за Радзіму ў душы змогуць зрабіць нашую краіну моцнай і незалежнай!

Хопіць ліберальных прамоў, палітыкі нейтралітэту і прагібання перад іншымі краінамі, якія жадаюць скарыстацца намі дзеля дасягнення сваіх уласных мэтаў.

Партыя Белы Легіён будзе трымацца ультраправых поглядаў. Галоўная мэта партыі – аб’яднаць вакол сабе сапраўдных беларусаў і зрабіць так, каб толькі яны вырашалі будучыню нашай краіны. Маніфест партыі хутка будзе апублікаваны.

Уступайце ў шэрагі партыі Белы Легіен і атрымаце 10 ку7 танкаў на барацьбу з акупантамі!

З намі Пагоня, з намі Бог! Разам мы пераможам!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!



*Кожны, хто стаў сябрам партыі "Белы Легіён", правотаў артыкул і паведаміў у каменце аб уступленні, атрымае 10 ку7 танкаў.

*Кожны цяперашні сябра нашай партыі, які правотаў артыкул, атрымае 5 ку7 танкаў.

*Усе астатнія грамадзяне Беларусі, якія правоталі артыкул, атрымаюць 1 ку7 танк.


З павагай,

Партыя “Белы Легіён”