Памятка і меры адказнасці!
Lidia Ermoshina
Вітаю, паважаны электарат!
Надаўна мяне папрасілі надрукаваць "памятку членам Кангрэсу"
Ніжэй можна азнаёміцца з тэкстам (арфаграфія захавана).
Служба іміграцыі інфармуе: памятка членам Кангрэсу (крытычна перапрацаваня і дапоўненая)
!Прачытай сам і перадай аднапартыйцу!
Усім і кожнаму члену Кангрэсу новага склікання нашы вітанні і віншаванні! Кожны з вас на працягу месяца мае права націснуць на пэўную кнопку і выдаць беларускі пашпарт замежным грамадзянам. І прычым зрабіць гэта вы можаце толькі адзін раз. Але перад тым, як вы ўсё ж такі вырашыцеся на гэтае сакральнае дзеянне прачытайце, калі ласка, інструкцыю, як гэта лепш рабіць і на што арыентавацца.
Памятка аб выдачы беларускага грамадзянства
1. Служба іміграцыі створана і дзейнічае ў мэтах захавання нацыянальных інтарэсаў еБеларусі на абшарах усімі намі любімай гульні.
2. Служба іміграцыі здзяйсняе пастаянны кантроль за асобамі, каторыя жадаюць атрымаць грамадзянства еБеларусі або ўжо яго атрымалі.
3. Таксама ў саставе службы міграцыі дзейнічае «чацьвёрты аддзел», каторы актыуна займаецца выкрыццём любой дзейнасці, скіраванай супраць еБеларусі ўнутры самой краіны.
4. Кожнаму члену Кангрэса пажадана дадаць у свой профіль наступны зварот:
"If you want belarusian CS - fill this form http://tinyurl.com/eBelMoI
Also, you must have a recommendation from the government of your country". Гэта будзе спрыяць таму, каб новыя кандыдаты на атрыманне беларускага грамадзянства адразу маглі наладзіць з намі сувязь.
5. Таксама мы просім кожнага члена Кангрэса дасылаць дадзены вышэй зварот любому гульцу, каторы па сваёй асабістай ініцыятыве выйшаў на сувязь з кангрэсменам.
6. Усю адказнасць па падтрыманню стасункам з кожным новым кандыдатам на атрыманне беларускага грамадзянства служба іміграцыі бярэ на сябе. У тым ліку любыя пытанні аб новых кандыдатах, каторыя цікавяць кангрэсменаў, можна адрасаваць нам.
7. Служба іміграцыі аператыуна апавяшчае членаў Кангрэсу аб новых кандыдатах у чаце Кангрэсу і на адпаведным раздзеле форума http://tinyurl.com/cw8b9o3
8. Рашэнне аб выдачы беларускага грамадзянства пэўнаму кандыдату прымаецца пасля абмеркавання ў чаце Кангрэса і на форуме. Паколькі форум з'язляецца больш прыярытэтным у дадзеным выпадку, то кожнаму члену Кангрэса настойліва рэкамендуецца зарэгістравацца і актыуна наведваць http://erepublik.by/.
9. Кожны член Кангрэсу абавязаны узгадняць са службай міграцыі сваё жаданне выдаць пэўнай асобе беларускае грамадзянства.
Дзякуй за ўвагу!
________________________________________
Самі ведаеце, што ніхто выконваць гэтыя правілы не збіраецца. Менавіта таму я прыдумала меры адказнасці за парушэнні правілаў!
У залежнасці ад парушэння прапаноўваю прымаць да парушальнікаў наступныя захады:
1. Пазбавіць гульцоў права рабіць мультоў.
2. Пазбавіць мультоў права голаса ў кангрэсе.
3. Пазбавіць кангрэс кангрэсмэнаў.
4. Прымусіць парушальніка біцца толькі на Ку1 танках і есці толькі Ку7 ежу.
5. Прымусіць парушальніка перасоўвацца толькі з дапамогай білетаў.
6. Прымусіць парушальніка прапампоўваць эканамічны модуль.
7. Прымусіць парушальніка ўводзіць CAPTCHA пасля кожнага кроку.
8. Выслаць парушальніка ў КНДР (ужо вядуцца перамовы з карэйцамі).
Далей гэты спіс будзе распрацоўвацца, з улікам тупых законаў eRepublik.
Дзякую за ўвагу, бывайце!
Comments
V!
Лида как всегда))
Улыбнуло
прям так и будем делать🙂
во, гэта ўжо значна лепей 😉
V
V
Ў!)
Ermoshinу ў прэзiдэнты!
Voted!
Сганяю за ваш счот у КНДР
Цёцка Ліда!
Для Вас ужо праца знайшлася, прыміце меры, калі ласка )
RiP
Эх, шкада!
А такія надзеі падавала )