[Nacyjanalny Front] Праграма кандыдата ZmicerU
ZmicerU
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Я, ZmicerU, вырашыў балатавацца на пасаду Старшыні партыі Нацыянальны Фронт.
Трохі аб сваім еЖыцці. Дзень майго еНараджэння 21 жніўня 2012 года. З першых дзён гульні імкнуся актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны. У верасні з'яўляўся паслом еБеларусі ў еЗША і еІрландыі. У кастрычніку (не вельмі ўдала) узначальваў Пасольскі корпус еБеларусі, стаў адным з ініцыятараў стварэння Рады НФ і адным з яе першых членаў. У лістападзе ўключыўся ў каманду KittyKet і стаў Міністрам Інфармацыі і Культуры еБеларусі. У канцы лістапада стаў кангрэсмэнам. У дадзены момант - Выконваючы абавязкі Спікера Кангрэса еБеларусі. Бягучая партыйная пасада - Саветнік.
Гэтыя выбары можна назваць унікальнымі. У гэты раз будзе сапраўдная канкурэнцыя. Наш нязменны лідар Eugene Just ІІ вырашыў выйсці на адпачынак і даць дарогу маладым. Гэта вельмі добра, бо нішто не павінна застойвацца. Сёння мы з'яўляемся кіруючай партыяй. Але колькасць нашых прыхільнікаў памяншаецца. Трэба нешта прадпрымаць. Зараз у нашай партыі ёсць лозунг "Крочым наперад!", аўтарам якога я з'яўляюся. І я хачу, каб гэты лозунг сапраўды ўвасабляўся ў жыццё, але захоўваючы ўсё лепшае, што створана папярэднімі кіраўнікамі партыі.
Тэзісы маёй праграмы:
- Вялікая краіна - моцная краіна
Сёння ідзе памяншэнне колькасці жыхароў еБеларусі і членаў нашай партыі. Таму сёння партыі трэба стварыць працоўную групу па правядзенні новага Бэйбі Буму. Галоўным яго аспектам павінна стаць не колькасць, а якасць. Адразу пасля прыходу ў гульню пачатковец павінен быць акружаны ўвагай і клопатам з боку старэйшых таварышаў. Каб ён не страціў цікавасць да гульні трэба праводзіць сацыялізацыю дадзенага гульца (ўключэнне ў скайпачаты і т. п.). Гэты праект варта праводзіць у цесным супрацоўніцтве з МінДэмам.
- Рада Нацыянальнага Фронту - апора партыі
Сёння ў партыі існуе Рада Нацыянальнага Фронту. Хутка адбудуцца першыя выбары членаў Рады. Роля Рады ў партыйным жыцці павінна павялічвацца. Яна павінна стаць апорай Старшыні партыі і галоўным арганізатарам партыйнай жыцця. Рада павінна стаць кансультатыўным органам, а не ўпраўляючым (гэта паказаў нам горкі вопыт эксперыментальнага складу Рады). Калі вы вылучыце мяне Старшынёй партыі, то я змяню палажэнне аб Радзе і паспрабую арганізаваць яе зладжаную працу.
- Кандыдат у прэзідэнты - твар партыі
Нам варта адказна падыходзіць да выстаўлення кандыдата ў прэзідэнты ад нашай партыі. Трэба ўлічваць і меркаванне Рады і радавых членаў партыі па гэтым пытанні. Але вырашальнае слова павінна быць за Старшынёй партыі.
- Выбары ў Кангрэс - адлюстраванне паспяховасці партыі
На гэтых выбарах наша партыя страціла некалькі адсоткаў галасоў у параўнанні з папярэднім перыядам. Гэта трэба выпраўляць. Адказней трэба падысці да фарміравання партыйнага спісу і партыйнай агітацыі. Зноў жа горкі вопыт паказаў, што большасць маладых кангрэсмэнаў ад нашай партыі спраўляюцца са сваімі абавязкамі не вельмі добра. Таму ў Кангрэсе павінен быць прадстаўлены пласт і партыйцаў-старажылаў. Кангрэсмэнам нашай партыі трэба больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці Кангрэса, а не проста бяздумна тыкаць на кнопкі. Пры фарміраванні партыйнага спісу варта ўлічваць меркаванне Рады. Члены партыі. якія сталі кангрэсмэнамі павінны пералічваць 2 голд на партыйныя патрэбы (раздачы, конкурсы, прэміі). Кантроль за расходаваннем сродкаў трэба ўскласці на Раду. Да парушаючых дадзеныя ўмовы павінны быць ужыты санкцыі.
- Творчыя партыйцы - залог партыйнага поспеху
Варта больш надаць увагі радавым партыйцам. Трэба слухаць іх ідэі і прымаць да ўвагі. Лічу мэтазгодным правядзенне розных унутрыпартыйных і агульнадзяржаўных конкурсаў. Варта заснаваць розныя ўзнагароды і намінацыі, па якіх узнагароджваць праславіўшыхся грамадзян еБеларусі.
- Наша сіла - у адзінстве!
У нашай партыі існуе раздробленасць, падзел на розныя палітычныя лагеры. Гэтага не павінна быць у моцнай партыі. Мы павінны аб'яднацца! Інакш усе нашы ідэі асуджаны на правал.
У мяне ёсць шмат ідэй. І я хачу ўвасабляць іх разам з вамі. Але вырашаць толькі вам.
Зрабіце свой выбар. Зрабіце яго правільна!
ZmicerU
Comments
Ў, малайчына!
Ў
\о
>> У дадзены момант - Выконваючы абавязкі Спікера Кангрэса еБеларусі
самопровозглашенный
Ў
Праграма ёсць - ёсць Ў!
в скайпе появись, спикер.
нужен в кои-то веки.
алсо, в хорошей программе не принято говорить о своих ошибках.
ВОЎТ! ГАНІ МАСКАЛЬСКІХ БЫКОЎ ! КАНЕЦ НЯВОЛІ !
самопровозглашенныйx2
профукавший деньги с орги+никудышный МинИнфо
ну и много текста, больше двух строк не осилили
стаў адным з ініцыятараў стварэння Рады НФ і адным з яе першых членаў.
адным з яе першых членаў.
першых членаў.
членаў.
О _ о
што гэта за слова? сябра, можа быць, або чалец, ну ніяк ня член
а хаааацяяяя... : D
самопровозглашенный х2 ))
Няма байка, няма вота.
Ў
за желание
Ў
Ага, член, не мазгi)
Ня вот. Крэслы займаў, але нічога не зрабіў, амбіцыяў дахалеры, сродкаў рэалізацыі няма.
"радавых членаў" - Гэта што такое? Уявіць страшна.... Радавы член... Член з рады?
"Зноў жа горкі вопыт паказаў, што большасць маладых кангрэсмэнаў ад нашай партыі спраўляюцца са сваімі абавязкамі не вельмі добра." - Самакрытыка прысутнічае, гэта добра)
"У нашай партыі існуе раздробленасць, падзел на розныя палітычныя лагеры." - адсюль падрабязьней, хто, якія лягеры нарабіў.
Мураш, заметь, один ты про москалей здесь начал.
SamsonSamasuj, нубам, которые даже до скайпочатов добраться не могут, не отвечаю.
бо няма чаго, нацы-упорак ты)
Chlopcy, ahitavac' haciab za dzien' da vabaraw relihija nie dazvalae?
"сябра рады НФ", бо слова "член" у беларускай мове не існуе. Тое, з чаго вы смяецеся, па-беларуску называецца "чэляс" ... І ўсё ж воўт. Ала не перагібай ў бок аўтарытарызму
*Ale
Зміцер, воут!
Дзякуй усім за падтрымку.