42-7. Вынікі сёмага тыдня ▼

Day 1,293, 05:53 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Закончыўся сёмы (восьмы) тыдзень выдання Народнай Волі of New World. Вось, як ацанілі газэту і артыкулы тыдня на дадзены момант:

35. Ну як адпачылі? - 39
36. Апошнія выбары... - 26
37. Пачатак канца ▼ - 40
38. Дзень глюкаў... ▼ - 30
39. Відаць... апошні раз... ▼ - 29
40. Гайд: Першыя крокі. Выданне 4-е. [Пераклад] ▼ - 53
41. Верагодныя выбары... ▼ - 22
Усяго падпісчыкаў - 157 (+11)

Пераможны артыкул: "40. Гайд: Першыя крокі. Выданне 4-е. [Пераклад] ▼"

Што датычыцца галасавання, якое праводзілася па вынікам шостага тыдня, то вось, што атрымалася:

> Рэйтынг газэты 7/10.
> Лепшы артыкул газэты "03. Гісторыя еБеларусі".
> Лепшы артыкул тыдня "30. Выкананне першай мэты...".
> Усяго галасавала 6 (сёмы голас не ўлічаны за аскарбленне ў адрас газэты з выкарыстаннем матных словаў) чалавек (яўка 9,42😵.

За вынікі гэтага тыдня абавязкова прагаласуйце тут! Праз тыдзень Вы даведаецеся што атрымаецца з гэтага галасавання...





Быць можа, нешта падобнае Вы ўжо чулі ад гуляка Alexandr II. У свой час ён зрабіў мяне намеснікам Беларускай Ваеннай Акадэміі, якая фактычна так і не пачала сваю працу. Пасля гэтага, Alexandr II быў забанены...

У хуткім часе я ўзяўся працягваць гэтую справу, і стаў камандзірам БВА (усё роўна яна нікому не патрэбна). Маім намеснікам будзе doktor-bo. Я пачаў перамовы з новым ваенным пачаткоўскім атрадам EMPIRE. Цяпер, фактычна мы ў адной камандзе. Хаця, гэта яшчэ не дакладна. БВА будзе выконваць ролю арганізацыі, камуны (ці чаго іншага...) і займацца пошукам новых гулякоў (для таго ўжо прыдумана спецыяльная стратэгія). EMPIRE жа будзе займацца сваімі звычайнымі справамі ваеннага атраду: пракачваць воінаў, трэніраваць і г.д.. Верагодна, толькі пасля 1000 адзінак сілы, мы будзем выпускаць вучняў з БВА, і даваць ім выбар уступу ў любы ваенны атрад еБеларусі. Таму, ужо прыблізна 10 чэрвеня БВА пачне сваю працу. Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.








(заказы)