37. Пачатак канца ▼

Day 1,282, 05:49 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



І зноў пафасная назва... Хаця ў ваенны перыяд пафас не перашкодзіць, ён надае велічы нашым дням, на якія нам пашанцавала трапіць... Пашанцавала... еЛітва ўсё яшчэ не забылася старых крыўдаў - зноў нас атакуе (а дакладней атакуе Гродна, хаця гэтая атака адбываецца не без другога сэнсу), еТурцыя яшчэ толькі пачынае сваю вайну з намі, і атакуе Гомель. І зноў жа гэта трапляе роўна на выбары. Шанцуе, што хаця б ад некалькіх рэгіёнаў людзі трапяць у парламент 🙂 На гэты раз ворагі крыху прыпазніліся...

Канешне, я хачу сёння толькі заклікнуць Вас прымаць удзел у абароне еБеларусі (і ўжо бяз розніцы на каго Вам больш хочацца нападаць) і канешне прымаць удзел ў парламенцкіх выбарах. Нарэшце мы нармальна зможам аб'яўляць войны і дамаўляцца аб саюзах з кім пажадаем без праблемаў! Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.



ТУТ МОЖА БЫЦЬ ВАШАЯ РЭКЛАМА...