36. Апошнія выбары...

Day 1,281, 11:15 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Пафасная назва? Канешне гэта проста да слова, а так я называю гэтыя парламенцкія выбары апошнімі, таму што пасля іх у бліжэйшы месяц, верагодна, сапраўдных выбараў не прадбачыцца. І ўсё з-за еТурцыі! Хутка еБеларусі, мабыць, зноў не будзе на мапе, але гэта Вы ўжо трыццаць пяць разоў чулі... Таму скажу коратка.

Агітацыю тут асобую праводзіць за сябе думаю не трэба, але галоўнае хачу папярэдзіць, калі хто-небудзь пажадае прагаласаваць за мяне ад Магілёўскай вобласці, то звярніце ўвагу: там мяне, магчыма, будзе зваць не "Ян Лысы", а "/en/citizen/profile/4608176". І ўсё з-за майго кірыллічнага імя. Хаця, магчыма на той старонцы маё імя ўжо будзе паказвацца нармальна, таму не бярыце мае словы ў сур'ёз.

Проста заклікаю, асабліва Народную Грамаду, галасаваць выключна за нашых кандыдатаў. Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.



ТУТ МОЖА БЫЦЬ ВАШАЯ РЭКЛАМА...