32. Дынамічнасць мапы...

Day 1,277, 11:28 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы



Ужо чуў камэнтары некаторых людзей, якія адсутнічалі ўсяго пару дзён, а прыйшоўшы сюды, не пазналі eRepublik. Справа датычыць не толькі гульнявога моду, які даволі актыўна абнаўляецца ў апошні час, але і самаго працэсу гульні... напрыклад, мапы.

Ёсць падобнае паняцце ў геаграфіі, як дынамічнасць мапы краіны, ці ўвогуле Свету, і гэтая гульня вельмі ясна дае зразумець, асабліва дзецям школьнага ўзросту, шматлікія паняцці і тэрміны па розным прадметам. У той жа эканоміцы, ці палітыцы я, да пачатку гульні нічога не саабражаў, хаця пры гэтым сябе лічыў вартым быць прэзыдэнтам. А цяпер, калі я зразумеў, што гэта значыць, нават у такой гульні, я ні ў якім разе не збіраюся (пакуль) ісці ў прэзыдэнты.

Я аб гэтым кажу не на пустым месцы, таму што цяпер маю ўладу, як прэзыдэнт партыі, паставіць сябе афіцыйным кандыдатам на выбары, але канешне такога рабіць не збіраюся!

Галоўнае, я хацеў сёння засяродзіць Вашую ўвагу на такім цікавым факце: упершыню за гісторыю еБеларусі, яна вылезла за свае стандартныя межы! Пра гэта трэба запомніць. Сёння 20.05.2011, еБеларусь павялічыла практычна самастойна свае межы! І ня важна, што заўтра будзе "паслязаўтра" 🙂... Я хацеў сказаць "канец Свету"...



Галоўны рэдактар: Ян Лысы.