26. Балатацыя ў "прэзыдэнты"

Day 1,271, 05:52 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы


Мажліва Вы ведаеце, што я ўваходжу ў партыю Народная Грамада. І сёння я вырашыў не пашкадаваць (такіх вялікіх грошай 😁 2 GOLD на тое, каб прыняць удзел у партыйных выбарах. Пакуль, акрамя мяне толькі адзін кандыдат. Хто будзе прэзыдэнтам партыі? Звяртаюся выключна да членаў Народнай Грамады. Ня буду агітаваць сябе, але па маёй газэце Вы ўжо верагодна зразумелі, што маеце справу з ярым нацыяналістам, а партыя - нацыяналістычная. Таму, мажліва, я спраўлюся з гэтым. Але зноў жа заклікаю прама зараз, за дзень да выбараў вырашыць, за каго прагаласуеце Вы? Жыве Беларусь - Жыве еБеларусь!



А ў гэты час я аб'яўляю рэкламную кампанію ў маёй газэце. Ніжэй Вы бачыце банэры "Тут можа быць вашая рэклама", і насамрэч, яна там можа быць. Толькі зайдзіце сюды і запоўніце форму. Рэклама не дарагая, але пры гэым улічвайце, што яе пабачыць, нават па самым нізкім тарыфам, больш чым 20 чалавек! А калі на артыкуле з банэрам Вашай газэты не набярэцца 20 галасоў, то за бясплатна рэклама перойдзе ў наступны артыкул. Таму лавіце шанец, рэкламуйце і прасоўвайце Вашую газэту бліжэй да Медалю за Медыя Магната! Дзякую за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.