22. Інтэрв'ю ў прэзыдэнта ▼

Day 1,267, 06:49 Published in Belarus Belarus by Ян Лысы


Сёння газэта Народная Воля of New World упершыню паспрабавала новы тып артыкулаў: інтэрв'ю. І не знайшлося на дадзены момант чалавека для нас цікавейшага, чым нядаўна выбраны прэзыдэнт еБеларусі Hyena Black (па іншаму Ян Говар). Просьба, не судзіць строга, гэта першая спроба такога тыпу. Таксама, прашу не чытаць артыкул далей НЕ нацыяналістам (і разумейце гэтае "НЕ" як хочаце 😁.

- Як Вы адносіцеся да перакладу гульні eRepublik на Беларускую мову?
- Я адношуся да гэтага станоўча. Гэта можа прыцягнуць новых пачаткоўцаў.

- А як Вы адносіцеся да беларусізацыі кіраўніцтва краны: каб было больш газэт па-беларуску, міністэрствы пераходзілі і прапагандавалі Беларускую мову?
- На дадзены момант гэта не магчыма, бо вялікая частка нашых жыхароў выкарыстоўвае рускую мову. Але, можна дубляваць артыкулы на Беларускай мове, па прынцыпе білінгвізму. У такім разе будзе зразумела ўсім.

- Як Вы стаівіцеся да змянення чырвона-зялёнага флага на бел-чырвона-белы сцяг? Можа Вы лічыце, што каштуе БЧБ сцяг зрабіць другім сымвалам краіны?
- Асабіста я стаўлюся да гэтага станоўча, але ёсць і супернікі БЧБ сцяга. Так што гэта можа выклікаць сур'ёзныя спрэчкі ў нашай краіне. Дый ёсць справы па важней, прыкладам пачатак працы Беларускай Вайсковай Акадэміі.

- Вы ішлі ад партыі Народнай Грамады, што з'яўляецца прадстаўніком нацыяналістычных кругоў насельніцтва еБеларусі. Што Вы збіраецеся зрабіць для паляпшэння ўмоў жыцця беларускамоўных грамадзянаў?
- Для пачатку, я хачу распрацаваць Беларускую версію артыкулаў саппорта (Міністэрства Дэмаграфіі).

- Так як мая газэта своеасаблівы прадстаўнік еБеларускай "культуры і інфармацыі", хацелася б даведацца Вашыя намеры адносна Міністэрства.
- Міністэрства Інфармацыі і Культуры будзе асвечваць сітуацыю ў краіне і за мяжой, а гэтак жа праводзіць конкурсы.

- Вялікі дзякуй за кароткае апытанне ў адносінах нацыяналістаў...

Пакуль гэта ўсе пытанні якія я задаў прэзыдэнту еБеларусі. Пазней магчыма інтэрв'ю працягнецца.



У гэты час мы адзначаем дзень народзінаў аднаго вядомага на еБеларусі грамадзяніна VaDeeM'а. Рэдакцыя Народнай Волі of New World (а дакладней - я) віншуе цябе з днём народзінаў і жадае далейшых поспехаў у нялёгкай працы на еБеларусі!



Таксама заклікаю ўсіх, хто яшчэ не прыняў удзел у бітве за Дайнаву, прыняць яго зараз:



Вялікі дзякуй за ўвагу!

Галоўны рэдактар: Ян Лысы.